Дакумент — гэта не толькi факт, але i аргумент
Дакумент — гэта не толькi факт, але i аргумент
Экслібрыс "Звязды"
"Хатынь. Трагедыя i памяць: Дакументы i матэрыялы" — так называецца новая кнiга, дзякуючы якой расстаўляюцца ўсе кропкi над "i" адносна хатынскай трагедыi. "Звязда" неаднаразова ўзнiмала тэму фальсiфiкацый i спекуляцый, звязаных з гiсторыяй Вялiкай Айчыннай вайны i, у прыватнасцi, трагедыi Хатынi. Складальнiкi зборнiка знаёмяць чытача з усiмi выяўленымi на сёння дакументамi пра знiшчэнне фашысцкiмi карнiкамi 22 сакавiка 1943 года беларускай вёскi Хатынь i яе жыхароў, а таксама пра ўзвядзенне на месцы трагедыi мемарыяльнага комплексу, якому 5 лiпеня 2009 года споўнiцца 40 гадоў. Зборнiк складаецца з дзвюх частак. Першая прысвечана непасрэдна хатынскай трагедыi, другая — гiсторыi стварэння ДМК "Хатынь". Значную дапамогу ў выданнi зборнiка аказаў прэзiдэнт фонду "Гiстарычная памяць" А. Дзюкаў (Масква). Выданне ўключае дакументы Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнага архiва Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Беларусi, Белдзяржархiва навукова-тэхнiчнай дакументацыi, iншых, а таксама асабiстых архiваў сведкаў трагедыi Хатынi Уладзiмiра Яскевiча i Аляксандра Жалабковiча, сваякоў Антона Бараноўскага. Пераважная большасць архiўных дакументаў у навуковы абарот уводзiцца ўпершыню. Таццяна ПАДАЛЯК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Хатынь. Трагедыя i памяць: Дакументы i матэрыялы" — так называецца новая кнiга, дзякуючы якой расстаўляюцца ўсе кропкi над "i" ад
|
|