Валютная выручка прадпрыемстваў у студзені скарацiлася на 33,5 працэнта
Валютная выручка прадпрыемстваў у студзені скарацiлася на 33,5 працэнта
Аб’ём валютнай выручкi беларускiх прадпрыемстваў у студзенi 2009 года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года скарацiўся на 33,5 працэнта i склаў $1,68 млрд. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi. Выручка ад экспарту тавараў зменшылася на 36,8 працэнта да $1,42 млрд i склала 84,5 працэнта ў аб’ёме валютнай выручкi. На долю выручкi ад экспарту паслуг прыпадае 14,7 працэнта, або $247,8 млн (скарачэнне на 1,5 працэнта), ад унутранага гандлю за валюту — 0,6 працэнта, або каля $10,6 млн (скарачэнне на 60,4 працэнта). Іншыя паступленнi склалi $1,2 млн (рост на 16,8 працэнта). Паводле папярэднiх даных Нацбанка, каля 29,4 працэнта ўсёй валютнай выручкi забяспечана за кошт паставак у дзяржавы СНД, у тым лiку 24,7 працэнта — ад экспарту ў Расiю. БЕЛТА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём валютнай выручкi беларускiх прадпрыемстваў у студзенi 2009 года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года скарацiўся на 33,5 працэнта i скла
|
|