21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магчымасці чаргавiкоў па будаўнiцтве жылля ў Беларусi пашыраны

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магчымасці чаргавiкоў па будаўнiцтве жылля ў Беларусi пашыраны

У Беларусi пашыраны магчымасцi па будаўнiцтве жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i не маюць права на льготнае крэдытаванне. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 19 лютага падпiсаў указ № 100, якiм унесены змяненнi i дапаўненне ва ўказ ад 28 студзеня 2008 г. № 43 "Аб дзейнасцi арганiзацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў i кааператываў, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтамабiльных стаянак".

Дакументам удасканальваюцца некаторыя нормы заканадаўства, якiя датычацца рэалiзацыi правоў грамадзян на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Палажэннем аб арганiзацыi забудоўшчыкаў, зацверджаным указам ад 28 студзеня 2008 года № 43, устаноўлена, што ў арганiзацыю забудоўшчыкаў для будаўнiцтва жылых дамоў тыпавых спажывецкiх якасцяў з дзяржаўнай падтрымкай уключаецца 30 працэнтаў грамадзян, якiя маюць права на пазачарговае атрыманне льготнага крэдыту на гэтыя мэты, а астатнiя 70 працэнтаў — якiя не маюць такога права (гэта значыць на пазачарговае атрыманне льготнага крэдыту), але маюць права на атрыманне льготнага крэдыту.

Існуючая сiтуацыя прыводзiць да нараканняў чаргавiкоў, якiя не маюць права на льготнае крэдытаванне i доўгi час стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Часта яны не могуць быць уключаны ў спiсы арганiзацыi забудоўшчыкаў з-за нязначнага перавышэння ўзроўню даходаў, што даюць права на льготнае крэдытаванне (цяпер гэты ўзровень складае не больш як Br1089 тыс.). Гэтым яны абмежаваны ў магчымасцi выкарыстаць права на будаўнiцтва жылля тыпавых спажывецкiх якасцяў праз мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, дзяржаўны орган, iншую арганiзацыю, гэта значыць жылля па больш нiзкiм кошце ў параўнаннi з камерцыйнымi цэнамi.

Указам № 100 устаноўлена, што цяпер арганiзацыi забудоўшчыкаў будуць фармiравацца мясцовымi органамi ўлады, дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi з лiку грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у парадку чарговасцi, без улiку iх права на дзяржаўную падтрымку (iльготныя крэдыты).

Акрамя таго, прадугледжана прадаставiць на такiх жа ўмовах права гаспадарчым таварыствам, акцыi (долi ў статутным фондзе) якiх належаць Рэспублiцы Беларусь або адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным адзiнкам, фармiраваць арганiзацыi забудоўшчыкаў з лiку грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Пры гэтым захоўваецца норма аб уключэннi ў арганiзацыi забудоўшчыкаў у першую чаргу да 30 працэнтаў грамадзян, якiя маюць права на пазачарговае атрыманне льготных крэдытаў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi пашыраны магчымасцi па будаўнiцтве жылля для грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i не маюць прав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика