21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Лiтвiнаў абвiнавачвае пекiнскую лабараторыю...

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Лiтвiнаў абвiнавачвае пекiнскую лабараторыю...

Трэнер кiдальнiка молата Iвана Цiхана расiйскi спецыялiст Сяргей Лiтвiнаў назваў сваю версiю дысквалiфiкацыi беларускiх малатабойцаў пасля пекiнскай Алiмпiяды. Учора ён паведамiў, што з дазволу кiраўнiка Нацыянальнай антыдопiнгавай лабараторыi Мiкалая Кручынскага можа назваць прычыну станоўчых допiнг-пробаў. Гэта — падлог у пекiнскай лабараторыi аналiтычных матэрыялаў Цiхана i Дзевятоўскага. Да такой высновы прыйшлi спартсмены, трэнеры i спецыялiсты, азнаёмiўшыся з дакументамi з пекiнскай лабараторыi.

Больш падрабязную iнфармацыю, паводле слоў С. Лiтвiнава, можна будзе атрымаць пасля падачы пашыранай апеляцыi ў Спартыўны арбiтражны суд у Лазане. Тэрмiн падачы дакументаў заканчваецца 27 лютага, аднак адвакаты спадзяюцца падоўжыць яго да 7 сакавiка.

"Сiлы, якiя будуць нам супрацьстаяць — непрадказальныя, i разгляд справы можа цягнуцца да чатырох месяцаў. З моманту пачатку барацьбы з допiнгам у спорце такiх прэцэдэнтаў не было", — заявiў С. Лiтвiнаў.

Таксама спецыялiст паведамiў, што разгляд справы абыдзецца прыкладна ў 300 тысяч долараў, расходы ўзялi на сябе трэнер i самi спартсмены. Расiйская кампанiя "Iтэра" гатова выдаткаваць 80 тысяч долараў (30 ужо выдаткавала), 50 тысяч долараў пералiчыла брытанская кампанiя "Хаманс", якая прадстаўляе iнтарэсы спартсменаў. Па 3,5 тысячы атрымалi шэсць экспертаў, 35 тысяч долараў атрымаюць беларускiя спецыялiсты, 25 тысяч — адвакаты. Суддзя, якога абралi беларускiя атлеты, пражывае ў Канадзе. Паводле слоў С. Лiтвiнава, дзяржава i Мiн-спорту ў гэтым пытаннi нiякай фiнансавай падтрымкi не аказваюць. Больш за тое, трэнер паведамiў, што спыненыя з 15 снежня мiнулага года выплаты спартсменам прэмiй i стыпендый могуць адыграць сваю ролю ў гэтай справе. "Медалi пакуль застаюцца ў краiне, справа не прайграная, Спартыўны арбiтражны суд у Лазане рашэння не прыняў. За намi цяпер назiраюць i санкцыi прыменены да спартсменаў якраз перад судом. I гэта, няма сумненняў, можа паўплываць на рашэнне суда".

Пасля прэс-канферэнцыi, дзе Сяргей Лiтвiнаў спасылаўся на старшыню Нацыянальнай антыдопiнгавай лабараторыi Мiкалая Кручынскага, сам Кручынскi абверг iнфармацыю пра тое, што ў пекiнскай лабараторыi быў здзейснены падлог. У прыватнасцi ён заявiў: "У нас няма падстаў меркаваць, што ў пекiнскай лабараторыi адбыўся падлог мачы (аналiтычных матэрыялаў). Я сапраўды нядаўна размаўляў з Сяргеем Лiтвiнавым i нiчога падобнага яму не заяўляў. Уся наша доказавая база грунтуецца на тым, што даследаванне пробаў у лабараторыi ажыццяўлялася не зусiм акуратна, i у нас ёсць спадзяваннi выйграць справу ў Лазане", — праiнфармаваў Мiкалай Кручынскi. Акрамя таго, ён паставiў пад сумненне станоўчы эфект ад прыцягнення ўвагi грамадскасцi да справы малатабойцаў трэнерам Цiхана: "Лiтвiнаву не трэба было рабiць такiх гучных абвiнавачванняў у адрас пекiнскай лабараторыi, каб не нашкодзiць справе i свайму падапечнаму".

Наконт свайго лёсу С. Лiтвiнаў паведамiў наступнае: яго кантракт з Мiнспорту заканчваецца 26 лютага, i паводле слоў трэнера, з мiнiстэрствам спорту яны будуць iмкнуцца знайсцi кампрамiс у далейшым супрацоўнiцтве. У любым выпадку, пакiдаць свайго вучня Лiтвiнаў не мае намеру.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэнер кiдальнiка молата Iвана Цiхана расiйскi спецыялiст Сяргей Лiтвiнаў назваў сваю версiю дысквалiфiкацыi беларускiх малатабойцаў пасля пекiнскай А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика