Амфетамiнавая лабараторыя лiквiдавана
Амфетамiнавая лабараторыя лiквiдавана
Амфетамiнавая лабараторыя лiквiдавана
Супрацоўнiкi КДБ затрымалi дваiх жыхароў Мiнска, якiя займалiся ў сталiцы незаконным вырабам i распаўсюджваннем псiхатропных рэчываў. Затрыманыя знаходзiлiся ў стане наркатычнага ап’янення. Саматужная лабараторыя, арганiзаваная адным з затрыманых, пачала функцыянаваць летам мiнулага года. Штомесяц выраблялася 300-400 грамаў амфетамiну (звыш 1000 дозаў). Неабходныя iнгрэдыенты для вырабу апошняга набывалiся праз iнтэрнэт. Наркотыкi прызначалiся для распаўсюджвання ў тым лiку ў армейскiм асяроддзi. Па месцы жыхарства аднаго з затрыманых канфiскавана звыш 100 грамаў прыгатаваных да рэалiзацыi наркотыкаў, каля 120 кг прэкурсораў, хiмiчныя рэактывы i спецыяльнае абсталяванне. Упраўленнем ваеннай кантрразведкi КДБ узбуджаны дзве крымiнальныя справы. Святлана БАРЫСЕНКА. У новай гасцiнiцы "Касцюковiчы" ёсць нумар для маладыхУ раённым цэнтры лiчаць, што першая шлюбная ноч у шыкоўным гасцiнiчным нумары — гэта модна i сучасна. Жыхары горада ўжо пачалi актыўна цiкавiцца нумарам для маладых, якi за суткi каштуе 118 тысяч рублёў. Новая гасцiнiца ў Касцюковiчах адкрылася ў суботу 21 лютага. У цэнтры горада — прыгожы 4-павярховы будынак з лiфтам, дзе ёсць 19 нумароў, у тым лiку i "люксы". Пакоi абсталяваны бытавой тэхнiкай i нават камп’ютарамi з хуткасным iнтэрнэтам. У гасцiнiцы зрабiлi таксама спецыяльны нумар для людзей з абмежаванымi магчымасцямi. У старым гасцiнiчным будынку, якi ўзвялi адразу пасля вайны, не было элементарных выгодаў. У больш новай гасцiнiцы Беларускага цэментнага завода нiколi няма вольных месцаў: там жывуць спецыялiсты, якiя прыязджаюць на вытворчасць. Цяпер пачалося будаўнiцтва другой чаргi завода, а таму i новае камфартабельнае жыллё ў горадзе будзе вельмi запатрабаванае. Будаўнiцтва гасцiнiцы каштавала абласному бюджэту каля 5 мiльярдаў рублёў. Будаўнiчыя матэрыялы, а таксама мэбля i сантэхнiка — на 99% беларускай вытворчасцi. Гэта не апошняе на сёлета наваселле ў райцэнтры. Найблiжэйшым часам мясцовая мiлiцыя пераедзе ў новы будынак. Сёлета ў Касцюковiчах мяркуецца распачаць будаўнiцтва лядовай арэны i басейна. Ілона Iванова. "Шэрыя" грузавiкiУ Смаргонi мiжрайаддзелам упраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласцi ў дачыненнi да групы асобаў узбуджана крымiнальная справа. Як удакладнiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе КДК, абвiнавачваюцца фiгуранты крымiнальнай справы ва ўхiленнi ад выплаты мытных плацяжоў. Высветлiлася, што падазроныя з лiпеня 2007 года па красавiк мiнулага ўвезлi на тэрыторыю нашай краiны грузавыя аўтамабiлi i паўпрычэпы, ухiлiўшыся ад выплаты мытных плацяжоў на суму, большую за 646 мiльёнаў. Iгар ГРЫШЫН. Правучыла да смерцi27-гадовая жыхарка Нясвiжа абвiнавачваецца ў жорсткiм забойстве сваёй 4-гадовай дачкi. Падчас следства ўстанавiлi, што мацi нанесла дзяўчынцы рукамi i драўлянай палкай не менш за 46 удараў па розных частках цела, у тым лiку, у вобласць галавы, шыi, грудзей, жывата i канечнасцяў. У вынiку ад траўматычнага шоку i вялiкай страты крывi дзiця памерла. — Жанчына сказала, што пасля таго, як у яе нарадзiўся сын ад новага сужыцеля, адносiны з дачкой сапсавалiся. Дзяўчынка няправiльна паводзiла сябе, не слухалася, — паведамiла старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна Калiнiна. — Вось яна i вырашыла правучыць малую. Канчатковую ацэнку ўсiх сабраных доказаў забойства вынесе Мiнскi абласны суд, куды справа накiравана для разгляду. Надзея ДРЫЛА. Стралялi з машыны прапаршчыкаПра незаконнае паляванне паблiзу вёскi Паланевiчы ў Стаўбцоўскую мiжрайiнспекцыю паведамiў жыхар Дзяржынскага раёна. На месцы iнспектары высветлiлi, што сведка бачыў, як на рапсавым полi з аўтамабiля было зроблена два стрэлы па аленях. Пасля гэтага з машыны выйшлi два чалавекi, прайшлiся па слядах жывёлы, вярнулiся i з’ехалi. Пры аглядзе мясцовасцi былi знойдзены кроў i поўсць дзiчыны. Падчас следча-аператыўных мерапрыемстваў групы Дзяржынскага РАУС было выяўлена, што гаспадаром аўтамабiля з’яўляецца жыхар Дзяржынска, прапаршчык мiлiцыi. Праводзiцца разбор. Сяргей РАСОЛЬКА.У студзенi — "адкат" Намiнальная налiчаная сярэдняя зарплата ў Беларусi ў студзенi склала 919,6 тысячы рублёў — на 80,6 тысячы рублёў, цi на 8,1 адсотка менш, чым у снежнi. Пра гэта паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце. Пры гэтым, адзначаюць у камiтэце, рэальная (з улiкам змянення цэнаў на тавары i паслугi) зарплата ў сёлетнiм студзенi ў параўнаннi са студзенем мiнулага года павялiчылася на 5,5, а ў параўнаннi з леташнiм снежнем — зменшылася на 11,7 адсотка. Дарэчы, у сёлетнiм студзенi сярэдняя зарплата на прамысловых прадпрыемствах склала 1 млн 40,1 тыс., у будаўнiчых арганiзацыях — 1 млн 160,8 тыс., на транспарце — 1 млн 49 тыс., у сельскай гаспадарцы — 583,1 тыс., гандлi i грамадскiм харчаваннi — 815,6 тыс., ахове здароўя — 700,8 тыс., адукацыi — 637,9 тысячы. Што да рэгiёнаў, то ў студзенi лiдарам па узроўнi аплаты працы па-ранейшаму заставаўся Мiнск — сярэдняя зарплата ў сталiцы адпавядала 1 млн 249,2 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ў Брэсцкай вобласцi была 788,8, Вiцебскай — 801,7 тыс., Гомельскай — 855,5 тыс., Гродзенскай — 813,9 тыс., Мiнскай — 926,5 тыс, Магiлёўскай — 793,2 тыс. рублёў. Сяргей ГРЫБ. Трагедыя на Дняпры Два хлопчыкi патанулi, iх целы шукаюць вадалазы. Чатырохкласнiкаў бачылi на Дняпры ў пасляабедзенны час 23 лютага, у раёне аднаго з гарадскiх аўтамабiльных мастоў. Яны забаўлялiся на лёдзе i правалiлiся. Паводле сведкаў, адзiн з хлопчыкаў патануў адразу, а другога праз хвiлiну зацягнула пад лёд плынню. Вiдавочцы адразу патэлефанавалi ў службу выратавання i спрабавалi самi дапамагчы дзецям, аднак нiчога не атрымалася. Целы школьнiкаў праз суткi пасля трагiчнага здарэння яшчэ не знайшлi. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi КДБ затрымалi дваiх жыхароў Мiнска, якiя займалiся ў сталiцы незаконным вырабам i распаўсюджваннем псiхатропных рэчываў. Затрыманыя знахо |
|