Латвійцам спадабалася пратэставаць
Латвійцам спадабалася пратэставаць
Латвiйскiя сацыёлагi апублiкавалi вынiкi даследавання, паводле якiх большасць жыхароў краiны станоўча ставiцца да масавых акцый пратэсту, паведамляе Miхnеws. Так, 69,4 адсотка жыхароў Латвii падтрымлiваюць правядзенне дэманстрацый, 65 адсоткаў — правядзенне страйкаў, 45,8 адсотка — блакiраванне вулiц i дарог, а 39,6 адсотка — распаўсюджванне лiстовак i вулiчную агiтацыю. Акрамя таго, 22 адсоткi латвiйцаў падтрымлiваюць такiя формы пратэсту, як захоп будынкаў Сойма i ўрада. Нагадаем, што ў сярэдзiне студзеня ў Рызе прайшлi масавыя антыўрадавыя акцыi, якiя перараслi ў беспарадкi. Яны шмат у чым сталi прычынамi адстаўкi спачатку мiнiстра сельскай гаспадаркi краiны, а затым i яе прэм’ер-мiнiстра. Палова расiян асудзiла ўрад за дапамогу краiнам СНДАмаль палова жыхароў Расii (49 адсоткаў) лiчаць, што ўрад краiны падчас крызiсу павiнен выдаткоўваць сродкi на падтрымку ўласнай эканомiкi, а не аказваць дапамогу iншым краiнам. Пра гэта сведчаць вынiкi апытання, праведзенага Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi 14-15 лютага. Пры гэтым 47 адсоткаў рэспандэнтаў палiчылi антыкрызiсныя крэдыты, якiя расiйскi бок выдае дзяржавам-саюзнiкам, "беззваротнымi марнаваннямi". Крыху менш, 40 адсоткаў апытаных, наадварот, заявiлi, што гэтыя сродкi — iнвестыцыя, якая ў будучынi прынясе Расii нямала выгод. Самымi чыстымi гарадамi Еўропы прызнаныя Стакгольм i ГамбургКамiсiя ЕС прызнала Стакгольм i Гамбург "зялёнымi сталiцамi" Еўропы ў рамках абвешчанай iнiцыятывы па абароне навакольнага асяроддзя. Так, сталiца Швецыi будзе насiць гэтае званне на працягу 2010 года, а другi па велiчынi горад Германii — у 2011 годзе. Акрамя Стакгольма i Гамбурга на атрыманне звання самага чыстага горада прэтэндавалi Амстэрдам, Брыстоль, Капенгаген, Осла, Фрайбург i Мюнстэр. У Расii адабралi 1,2 мiльёна вадзiцельскiх пасведчанняў за годЗа 2008 год адзiн мiльён 205 тысяч кiроўцаў былi пазбаўленыя пасведчанняў. У 365 тысяч 193 чалавек правы адабраныя па прычыне кiравання ў стане алкагольнага ап’янення, а яшчэ 25 тысяч чалавек пазбавiлася правоў з-за наркатычнага ап’янення. Акрамя таго, яшчэ два мiльёны 600 тысяч чалавек атрымалi папярэджанне, а 322 тысячы кiроўцаў арыштаваныя на 15 сутак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Латвiйскiя сацыёлагi апублiкавалi вынiкi даследавання, паводле якiх большасць жыхароў краiны станоўча ставiцца да масавых акцый пратэсту, паведамляе M |
|