Невядомыя абаронцы Айчыны
Невядомыя абаронцы Айчыны
23 лютага ў Магiлёве з шанаваннямi пахавалi парэшткi двух салдат, якiя загiнулi пры абароне горада ў 1941 годзе. Парэшткi знайшлi ўлетку падчас земляных i будаўнiчых работ. Адны — у раскопках пры лiквiдацыi старых пабудоў вайсковай часткi, другiя — пры працы экскаватара на будаўнiцтве новага шматкватэрнага дома. — Там былi косцi i фрагменты амунiцыi, — расказаў старшыня пошукавага клуба "Вiккру" Мiкалай Барысенка. — Каска, манеты, процiвагаз, асабiстыя рэчы — тыповы набор вайскоўца 1941 года. Парэшткi знайшлi там, дзе праходзiла лiнiя абароны Магiлёва. На жаль, абодва салдаты застаюцца невядомымi. Іх пахавалi ў каплiцы мемарыяльнага комплексу "Буйнiцкае поле". У каплiцы цяпер спачываюць дзесяць абаронцаў Магiлёва, прычым вядомыя прозвiшчы толькi трох з iх. Мяркуецца, што пры гераiчнай абароне горада загiнула больш за 25 тысяч вайскоўцаў. Сёння вядомых пайменна толькi крыху болей за 1,5 тысячы. На Буйнiцкiм полi прайшоў мiтынг. Кiраўнiкi Магiлёўшчыны i прадстаўнiкi грамадскасцi ўсклалi вянкi i кветкi да мемарыяльнай каплiцы. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 лютага ў Магiлёве з шанаваннямi пахавалi парэшткi двух салдат, якiя загiнулi пры абароне горада ў 1941 годзе. Парэшткi знайшлi ўлетку падчас земля |
|