21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як чуецца, так i пiшацца?

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як чуецца, так i пiшацца?

Сапраўднасць школьнага выказвання правярала карэспандэнт "Звязды" на агульнанацыянальнай дыктоўцы.

Сапраўднасць школьнага выказвання правярала карэспандэнт "Звязды" на агульнанацыянальнай дыктоўцы.

На першы погляд, iнiцыятыва Таварыства беларускай мовы — агульнанацыянальная дыктоўка — падаецца дзiцячай забавай. Вось выдумалi дыктоўкi пiсаць! Для чаго i навошта? Тым болей, што i складанасцяў пры напiсаннi не павiнна ўзнiкнуць нiякiх, "як чуецца, так i пiшацца"...

На сядзiбе Таварыства беларускай мовы народу няшмат. На першую дыктоўку ў 11.00 у невялiчкiм памяшканнi сабралося каля 15 чалавек, палова з якiх — журналiсты, а таксама тры хлопцы-лiцэiсты, выкладчыца ўнiверсiтэта, дзяўчынка-школьнiца i iнш. Крыху прыпазнiўся пасол Швецыi ў Беларусi Стэфан Эрыксан. Спадар Стэфан папрасiў прабачэння. "Пасля ўрокаў будзеце пiсаць", — пажартавалi прысутныя.

Дыктоўка "Родная мова" паводле Уладзiмiра Караткевiча. Тэкст, па словах намеснiка старшынi Таварыства беларускай мовы Алены Анiсiм, няцяжкi, "мова сучасная", знакi прыпынку не звышскладаныя.

"Родная мова, мова Скарыны i Буднага...", — зарыпелi ручкi па паперы, пачалася дыктоўка. Побач са Стэфанам Эрыксанам, якi пiсаў звычайным алоўкам, ляжала гумка: калi нешта атрымлiвалася не так, спадар Стэфан хуценька сцiраў памылку.

У пэўных момантах былi цяжкасцi, напрыклад, як напiсаць: "не цяжкая" цi "няцяжкая", "баскi" цi "баскскi"... Высвятляецца, што досыць складана праз тры гады пасля школы зноў пiсаць дыктоўкi. Доўга даводзiлася думаць i над знакамi прыпынку... Тэкст быў досыць эмацыянальным, таму i прыпынкаў аўтар не шкадаваў. Асаблiва тых, якiя правiлам не падпарадкоўваюцца.

Дыктоўка заняла каля 30 хвiлiн. Апошняя кропка. Словы падзякi i пажаданнi поспехаў.

Праверыць правiльнасць напiсання можна на сайце ТБМ, дзе размешчаны тэкст. У мяне было чатыры памылкi: "валлiйская", як высветлiлася, пiшацца з дзвюма лiтарамi "л"; правiльна ўсё ж "баскскi"; замест аўтарскiх працяжнiкаў наставiла двукроп’яў... Вось вам i прынцып "як чуецца, так i пiшацца".

— Ведаеце, сярод тых дыктовак, якiя мы мелi, якiя нам дасылалi з рэгiёнаў, памылак няшмат, — кажа Алена Анiсiм. — Пераважна гэта няправiльная расстаноўка знакаў прыпынку. Арфаграфiчных амаль няма. Такога, каб "у" не ставiлi, не было. Ну, вядома, усё залежыць ад таго, як доўга чалавек вывучаў мову, цi ўпершыню ўвогуле пiсаў. А так вельмi i вельмi нядрэнна. Я магу прывесцi прыклад нашага пiсьменнiка Стралко, якi напiсаў бездакорна.

Стэфан Эрыксан, пасол Швецыi ў Беларусi:

— Я ўжо другi раз прымаю ўдзел у дыктоўцы. Сваiм прыкладам хацеў бы паказаць павагу да вашай мовы. Мне падабаецца своеасаблiвая i прыгожая беларуская мова, на якой проста неабходна размаўляць. Удзел у дыктоўцы дазваляе мне глыбей пазнаёмiцца з асаблiвасцямi беларускай мовы i тэкстамi беларускай лiтаратуры.

На пытанне, цi ёсць у Швецыi такiя дыктоўкi, спадар Эрыксан адказаў, што пакуль не, але, магчыма, iх трэба было б праводзiць.

Ганна Сцяпанчанка, вучанiца восьмага класа мiнскай сярэдняй школы № 1:

— Даведалася пра дыктоўку праз навiны. Было вельмi цiкава. Тэкст быў знаёмы, але памылкi дапускала. Я заўсёды пiшу па-беларуску: i ў iнтэрнэце, i з сябрамi стараюся па-беларуску размаўляць.

— Я хацеў бы перш-наперш звярнуцца да айчынных настаўнiкаў i выкладчыкаў беларускай мовы i лiтаратуры, бо правядзенне дыктоўкi адносiцца да сферы iх прафесiйнай дзейнасцi, — кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. — Было б добра, калi б гэтую дыктоўку яны правялi на сваiх занятках. А тэксты мы даём два на выбар: мiнулагоднi (прадмова да зборнiка "Дудка беларуская" Францiшка Багушэвiча) i новы ("Родная мова" паводле Уладзiмiра Караткевiча).

Гэта ўжо другая агульнанацыянальная дыктоўка. Арганiзатары сцвярджаюць, што гэта самы просты спосаб здзейснiць грамадзянскi ўчынак, падтрымаць сваю родную мову, выказаць любоў да яе, павагу. Такiя дыктоўкi праходзяць ва ўсiх суполках ТБМ. І ў Баранавiчах, i ў Магiлёве, i ў Вцебску, i ў Пружанах i ў iншых населеных пунктах.

Наступная дыктоўка пройдзе 15 сакавiка.

Настасся Занько.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднасць школьнага выказвання правярала карэспандэнт "Звязды" на агульнанацыянальнай дыктоўцы. На першы погляд, iнiцыятыва Таварыства б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика