21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як вырвацца з фінансавай блакады, альбо Законныя спосабы здабычы грошай у цяжкую хвiлiну

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вырвацца з фінансавай блакады, альбо Законныя спосабы здабычы грошай у цяжкую хвiлiну

 Тэму крызiсу сёння закранаць не хацелася б. Ды i ўвогуле, на мой погляд, пра яго пакуль, на шчасце, больш размоў i прагнозаў, чым ад яго ж — рэальных глабальных негатыўных наступстваў для большасцi з нас. А што да пэўных складанасцяў, у тым лiку i фiнансавых, дык у асобнага чалавека цi сям’i яны могуць узнiкаць час ад часу i без таго. Атрымаў меншую, чым разлiчваў, прэмiю на працы, здарылiся пазачарговыя, але неабходныя выдаткi, запланаваў буйную пакупку, рамонт, адпачынак — грошы патрэбныя заўсёды, лiшнiмi яны не бываюць. Вядома ж, бывае i так, што фiнансавае становiшча ўскладняецца катастрафiчна iмклiва i патрабуе такiх жа "пажарных" спосабаў дзеяння. Таму падчас нашага даследавання спосабаў заробку дадатковых грошай мы нашу "цяжкую хвiлiну" ўмоўна падзелiм на два складнiкi.

Першая з iх датычыцца сiтуацый, калi сродкi патрэбныя тэрмiнова. Няхай невялiкая сума, але, як кажуць, прама зараз. Другая, калi мы разлiчваем на большыя фiнансавыя паступленнi на працягу нейкага пэўнага часу, разумеючы пры гэтым, праўда, што i высiлкаў па iх здабычы можа спатрэбiцца больш.

Пагаворым пра асноўныя спосабы "здабычы" фiнансаў, зыходзячы з канкрэтных плюсоў i мiнусаў, што суправаджаюць кожную з двух нашых складнiкаў.

 

 

Пазыка i крэдыт — выйсце?

І ў першым, i ў другiм выпадках самы просты спосаб вырашыць грашовую праблему: пазычыць патрэбную суму — у блiзкiх цi родных або звярнуцца ў банк па крэдыт. У цяжкую хвiлiну гэта можа быць выйсцем, але трэба памятаць, што, па-першае, бяром мы чужыя грошы i на час, а аддаём свае i назаўсёды. Па-другое, давядзецца вяртаць не толькi суму асноўнага доўгу, але i працэнты за карыстанне крэдытам (няўжо вы не аддзячыце сваяка, якi вас выручыў — у любой фiнансава-таварнай форме?).

Калi гаварыць асобна пра банкаўскiя ўстановы, дык цяпер, напрыклад, ААБ "Беларусбанк" дае крэдыты ў беларускiх рублях на будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў i кватэр на наступных умовах. Iх можна атрымаць тэрмiнам да 15 гадоў у памеры да 75 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва (рэканструкцыi) агульнай плошчы жылога памяшкання. Пры гэтым грамадзяне, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уносяць працэнты за карыстанне крэдытам у памеры 17 працэнтаў гадавых (гэта апошняя iнфармацыя па адкрытых крэдытных лiнiях па дагаворах, заключаных з такiмi грамадзянамi з 12 студзеня — выдача крэдытаў пад 17 працэнтаў ажыццяўляецца з 2 лютага пры ўмове заключэння дадатковых пагадненняў) шляхам унясення раўнамерных узносаў на працягу ўсяго перыяду пагашэння. Грамадзяне, якiя не маюць патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, выплачваюць 25 працэнтаў гадавых за фактычны час карыстаннем крэдыту.

Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць, працуюць i будуюць (займаюцца рэканструкцыяй) жылыя памяшканнi ў сельскiх населеных пунктах (як асобы з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў), выплачваюць працэнты ў памеры 16 працэнтаў гадавых шляхам унясення раўнамерных узносаў на працягу ўсяго перыяду пагашэння.

Шматдзетным сем’ям, якiя маюць траiх i больш няпоўнагадовых дзяцей i якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, крэдыты даюцца ў памеры да 95 працэнтаў кошту з выплатай працэнтаў у памеры стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка шляхам унясення раўнамерных узносаў на працягу ўсяго перыяду пагашэння. Пры змяненнi Нацыянальным банкам памеру стаўкi рэфiнансавання адпаведна змяняецца i працэнтная стаўка па дзейных крэдытных дагаворах.

Крэдыты пад розныя мэты можна паспрабаваць атрымаць i ў iншых банках. Праўда, трэба мець на ўвазе некалькi момантаў. Працэнтныя стаўкi ў параўнаннi з нядаўнiм часам маглi павялiчыцца, некаторыя крэдыты стала атрымаць больш складана. Вядома ж, памятаць пра ўзнагароджаннi банка, якiя бяруцца апошнiм пры крэдытаваннi ў незалежнасцi ад працэнтаў за карыстанне крэдытам.

Плюсы: прыдатны спосаб, калi патрэбна буйная сума; падыходзiць найперш шматдзетным сем’ям пры будаўнiцтве жылля; блiзкiя члены сям’i могуць даць беспрацэнтную пазыку i на працяглы тэрмiн.

прыдатны спосаб, калi патрэбна буйная сума; падыходзiць найперш шматдзетным сем’ям пры будаўнiцтве жылля; блiзкiя члены сям’i могуць даць беспрацэнтную пазыку i на працяглы тэрмiн.

Мiнусы: узровень даходаў можа не дазволiць узяць крэдыт на патрэбную суму; з вялiкага крэдыту за час карыстання iм "набягае" прыстойная лiчба працэнтаў; некаторыя крэдыты нельга пагасiць датэрмiнова.

узровень даходаў можа не дазволiць узяць крэдыт на патрэбную суму; з вялiкага крэдыту за час карыстання iм "набягае" прыстойная лiчба працэнтаў; некаторыя крэдыты нельга пагасiць датэрмiнова.

Што з падпрацоўкай?

Разважаючы лагiчна, кожны чалавек павiнен сам задавальняць уласныя патрэбы. Многiя гэта робяць з дапамогай зарплаты. Але, па-першае, у некаторых выпадках яе памер, як кажуць, вымушае чакаць лепшага, па-другое, i патрэбы могуць расцi. Два месцы працы адразу сумяшчаць можа не кожны, а вось знайсцi падпрацоўку па сiлах некалькi прасцей.

Вывучыўшы рэкламныя аб’явы ў газетах, прагледзеўшы некаторыя сайты ў iнтэрнэце, можна меркаваць, што менавiта ў якасцi падпрацоўкi найбольш падыходзяць наступныя "пазiцыi": вахцёр, вартаўнiк, кур’ер, нянька, швачка, вадзiцель, ахоўнiк, аператар ПК, упакоўшчыца, расклейшчык аб’яў, прыбiральшчыца i некаторыя iншыя.

Раiць нешта абстрактнае наконт працы на тым цi iншым месцы не хацелася — у кожнага свае магчымасцi (працягласць працоўнага дня на асноўным месцы працы, месца жыхарства) i пажаданнi (магчымы ўзровень заробкаў i ўмовы падпрацоўкi). Умоўна прымераў сiтуацыю на сябе. Вольны час у мяне толькi дастаткова позна ўвечары ды ў выхадныя (i тое не ў кожныя). Каб жыццё прымусiла шукаць дадатковую крынiцу ў такiх умовах, куды б кiнуў позiрк? Прыцягнула ўвагу аб’ява з прапановай працы кур’ера — кiдаць бясплатныя газеты ў паштовыя скрынi гараджан. Рэжым працы — адзiн раз на тыдзень. Да пад’езда табе падвозяць пачкi газет: усяго 23, кожная вагой 7 кiлаграмаў. За раз трэба раскласцi па скрынях 2300 асобнiкаў рэкламнага выдання. Думаю, гэтай працай можна было б займацца i позна ўвечары (самому ў кватэру ў гэты час па дамафоне неаднойчы званiлi такiя кур’еры — каб у пад’ездзе дзверы адчынiў). Такiм чынам, за чатыры падобныя выхады на працу ў месяц абяцалi 180 тысяч рублёў. Няшмат, але i высiлкi не надта вялiкiя. Адзiнае, у гэты момант фiрме не патрэбны былi работнiкi, якiя, як я, пражывалi ў маiм мiкрараёне: у iх была неабходнасць у iншай "геаграфii" горада.

Плюсы: можна падабраць працу пад уласны рэжым дня i магчымасцi; займацца нават некалькiмi падпрацоўкамi.

можна падабраць працу пад уласны рэжым дня i магчымасцi; займацца нават некалькiмi падпрацоўкамi.

Мiнусы: адносна невялiкi заробак; часам трэба мець уласны аўтамабiль цi пэўныя прафесiйныя навыкi; абмежаваннi па ўзросце (скажам, для кур’ера — ад 20 гадоў).

адносна невялiкi заробак; часам трэба мець уласны аўтамабiль цi пэўныя прафесiйныя навыкi; абмежаваннi па ўзросце (скажам, для кур’ера — ад 20 гадоў).

Наколькi паперы каштоўныя?

У многiх людзей захоўваюцца каштоўныя паперы, напрыклад, акцыi адкрытых акцыянерных таварыстваў. Наколькi яны могуць быць такiмi ў грашовым вымярэннi? Даследуем i гэтую тэму.

Паводле звестак дэпартамента па каштоўных паперах Мiнiстэрства фiнансаў, у iх маецца справаздача пра вынiкi дзейнасцi каля 1700 адкрытых акцыянерных таварыстваў (тых, што яе падалi) па стане на трэцi квартал мiнулага года (гэта самыя апошнiя звесткi, больш свежых пакуль няма). Сотнi з iх у памер дывiдэндаў, што выпадалi на адну акцыю (уключаючы падаткi), на гэты тэрмiн налiчвалi 0 рублёў. Лiчбы ў 100—200—300 рублёў таксама вельмi сур’ёзнымi не назавеш. Так, былi i ААТ, дзе выплачвалi сур’ёзныя грошы — i 50, i 60 тысяч на акцыю. Абсалютны рэкорд у гэтым своеасаблiвым рэйтынгу — 1 718 723 рублi дывiдэндаў на акцыю. Але праблема ў тым, што такiх адкрытых акцыянерных таварыстваў у параўнаннi з iх агульнай колькасцю было не так шмат, як хацелася б, адпаведна, i шчаслiўцаў сярод трымальнiкаў гэтых каштоўных папер таксама будзе не вельмi многа. А калi акцыi прадаць? Хоць бы аднаразова, але зарабiць пэўную суму грошай?

— Другаснага рынку каштоўных папер зараз фактычна няма, ён толькi набiрае абароты, хоць уся патрэбная iнфраструктура ўжо маецца. Калi фiзiчная асоба, што валодае акцыямi адкрытага акцыянернага таварыства, пажадае iх прадаць, зрабiць гэта можна будзе толькi праз бiржу. А для гэтага абавязкова патрэбна звярнуцца да брокера, якому трэба будзе заплацiць камiсiйныя, — спусцiў з нябёсаў на зямлю начальнiк упраўлення па каштоўных паперах Галоўнага ўпраўлення Мiнiстэрства фiнансаў па г. Мiнску Вiктар Амельяновiч. — За чэкi "Маёмасць" грамадзянiн раней фактычна бясплатна мог атрымаць 5—10, ну 20 акцый адкрытага акцыянернага таварыства. Атрымаць за iх чалавек у выпадку продажу зможа тыя ж 10-15-20 тысяч рублёў. Цана на акцыю залежыць ад двух фактараў: памераў дывiдэндаў на яе (даходнасцi) i стаўкi банка ў працэнтах. А за паслугi па продажы акцый грамадзянiн можа заплацiць 70—100 тысяч рублёў. А прадаваць, як вы кажаце, высокадаходныя акцыi — якi тут здаровы сэнс? А ў цэлым можна сказаць, што сiтуацыя на другасным рынку каштоўных папер, магчыма, зменiцца пасля 30 чэрвеня 2010 года, калi будзе зняты мараторый на адчужэнне для фiзiчных асобаў.

Плюсы: на дадзены момант адсутнiчаюць, калi толькi не гаварыць пра валоданне акцыямi ААТ, па якiх выплачваюць прыстойныя дывiдэнды; прадаваць iх не варта.

на дадзены момант адсутнiчаюць, калi толькi не гаварыць пра валоданне акцыямi ААТ, па якiх выплачваюць прыстойныя дывiдэнды; прадаваць iх не варта.

Мiнусы: для многiх датычацца як у сэнсе памераў дывiдэндаў, так i немагчымасцi пакуль продажу за прыстойныя грошы самiх акцый.

для многiх датычацца як у сэнсе памераў дывiдэндаў, так i немагчымасцi пакуль продажу за прыстойныя грошы самiх акцый.

(Працяг будзе.)

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэму крызiсу сёння закранаць не хацелася б. Ды i ўвогуле, на мой погляд, пра яго пакуль, на шчасце, больш размоў i прагнозаў, чым ад яго ж — рэальных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика