Пераплылі раку ў лютым
Пераплылі раку ў лютым
23 лютага каля гадзiны ўначы на беразе Дняпра паблiзу вёскi Кастрыцы Магiлёўскага раёна выратавальнiкi знайшлi цела мужчыны без бачных прыкметаў гвалтоўнай смерцi. Яшчэ адзiн мужчына быў шпiталiзаваны з абмаражэннем пальцаў ног. Высветлiлася, што два браты — 50-гадовы вясковец i 34-гадовы жыхар Магiлёва, абодва непрацуючыя , — моцна п’яныя вырашылi скарацiць шлях да вёскi Кастрыцы i пераплылi халодную ў iльдзiнах раку. У вынiку старэйшы брат памёр, а малодшы апынуўся ў бальнiцы. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 лютага каля гадзiны ўначы на беразе Дняпра паблiзу вёскi Кастрыцы Магiлёўскага раёна выратавальнiкi знайшлi цела мужчыны без бачных прыкметаў гвалт |
|