Каля 70 працэнтаў турак нiколi не чыталi кнiг
Каля 70 працэнтаў турак нiколi не чыталi кнiг
Турэцкiя сацыёлагi высветлiлi, што больш за дзве трацiны жыхароў краiны нiколi не чыталi кнiг. Акрамя таго, у краiне захоўваецца высокi ўзровень ксенафобii i iзаляцыянiсцкiх настрояў. Шырокае распаўсюджванне захавала i традыцыйна кансерватыўнае стаўленне да ролi жанчын у сучасным грамадстве, паведамляе Thе Guаrdiаn. Нягледзячы на тое, што турэцкая абшчына даволi вялiкая ў Еўропе, дзевяць з дзесяцi грамадзян краiны нiколi не праводзiлi адпачынак за мяжой. Каля 73 працэнтаў апытаных выступiлi супраць валодання iншаземцамi зямлёй i ўласнасцю ў Турцыi. Большасць заявiла пра тое, што суседнiя дзяржавы ўяўляюць пагрозу для тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны. Ідэю раўнапраўя жанчын на справе не падтрымала большасць удзельнiкаў апытання. 70 працэнтаў заявiлi, што для паступлення на працу жанчыне неабходны дазвол яе мужа, 57 працэнтаў лiчаць, што жанчына не павiнна з’яўляцца ў публiчным месцы ў адзеннi без рукавоў. Пры гэтым крыху больш за палову апытаных заявiлi, што жанчыны публiчных прафесiй павiнны насiць на службе хiджаб, хоць гэта прама забаронена канстытуцыяй краiны. У апошнiя гады Турцыя вядзе актыўныя перамовы па ўступе ў Еўрапейскi саюз. Праведзеныя ў краiне рэформы былi высока ацэненыя ў Брусэлi, аднак пад рознымi падставамi прыняцце канчатковага рашэння адкладалася. Шматлiкiя палiтычныя лiдары Еўропы асцерагаюцца, што, нягледзячы на шматгадовае членства ў НАТА, Турцыя стане "iншародным целам" у ЕС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Турэцкiя сацыёлагi высветлiлi, што больш за дзве трацiны жыхароў краiны нiколi не чыталi кнiг. Акрамя таго, у краiне захоўваецца высокi ўзровень ксена |
|