У Мінску на пачатак года пражывалi 1 мiльён 828,9 тысячы чалавек
У Мінску на пачатак года пражывалi 1 мiльён 828,9 тысячы чалавек
Колькасць насельнiцтва сталiцы ўзрасла за 2008 год на 14,1 тысячы чалавек — як за кошт мiграцыйнага, так i натуральнага прыросту, паведамiлi ў Галоўным статыстычным упраўленнi Мiнска. Мiграцыйны прырост склаў 11 056 чалавек i адбываўся ў асноўным за кошт прыезду жыхароў з абласцей Рэспублiкi Беларусь. Што да краiн СНД i Балтыi, то найбольшая колькасць мiгрантаў прыбыла ў Мiнск з Расii i Украiны. Натуральны прырост насельнiцтва за мiнулы год у цэлым па горадзе склаў 3059 чалавек. У 2008 годзе нарадзiлася 20 806 малых (у 2007-м — 19 483). Усяго за 2008 год памерлi 17 747 жыхароў сталiцы (у 2007-м — 17 176). Святлана ФРАЛЯНКОВА, <І>"Мiнск—Навiны". <І>"Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць насельнiцтва сталiцы ўзрасла за 2008 год на 14,1 тысячы чалавек — як за кошт мiграцыйнага, так i натуральнага прыросту, паведамiлi ў Галоўны |
|