Смерць на вытворчасці
Смерць на вытворчасці
25 лютага ў зварачным цэху Бабруйскага хлебазавода адбыўся няшчасны выпадак. Рабочы рэзаў металiчны вугалок электрычнай дыскавай пiлой i па неасцярожнасцi паранiў сябе. Пры гэтым была пашкоджана правая сцегнавая артэрыя, i 47-гадовы мужчына памёр ад страты крывi яшчэ да прыезду "хуткай дапамогi". Алена Казлова Совы знiклi ноччу Па вул. Савецкай, у самым цэнтры Баранавiчаў, памiж тратуарам i праезнай часткай было пастаўлена дэкаратыўнае дрэва з металу, у дупле якога сядзелi дзве савы. І вось птушкi знiклi. Нехта выкраў iх ноччу — адпiлаваў совам лапы. Зладзеяў спадзяюцца знайсцi, тым больш што кожная сава абышлася заводу "Гандальмаш" у 9 млн рублёў. Сымон Свiстуновiч. Школьнiкi-рабаўнiкi?У Бабруйску распачата крымiнальная справа па факце рабавання, якое ўчынiлi два школьнiкi — вучнi 8-га i 9-га класаў. 24 лютага падлеткi адкрыта вынеслi з калiдора дзiцячага садка два вогнетушыцелi. Алена Казлова. .
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 лютага ў зварачным цэху Бабруйскага хлебазавода адбыўся няшчасны выпадак. Рабочы рэзаў металiчны вугалок электрычнай дыскавай пiлой i па неасцярожн
|
|