Беларусь у лютым атрымае чарговую частку расійскага крэдыту ў памеры $500 млн
Беларусь у лютым атрымае чарговую частку расійскага крэдыту ў памеры $500 млн
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi па вынiках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўнiцтва Беларусi i Санкт-Пецярбурга, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Размова iдзе аб другiм траншы стабiлiзацыйнага крэдыту, якi Расiя прадаставiць Беларусi ў адпаведнасцi з крэдытным пагадненнем. Яшчэ $500 млн, як чакаецца, паступiць у сакавiку, растлумачыў Сяргей Сiдорскi. "Мiнiстэрства фiнансаў Расii звярнулася да нас з просьбай, каб другi транш крэдыту быў выдзелены роўнымi долямi: $500 млн у лютым i $500 млн у пачатку сакавiка", — праiнфармаваў прэм’ер-мiнiстр. Беларускi бок прыняў гэту прапанову, i цяпер эксперты знаходзяцца ў Маскве. Сёння-заўтра першая частка паступiць у Беларусь. Што датычыцца просьбы рэспублiкi аб выдзяленнi крэдыту на суму 100 млрд расiйскiх рублёў, Сяргей Сiдорскi адзначыў, што гэты крэдыт звязаны з пытаннямi тавараабароту Беларусi i Расii. Ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу для дзвюх краiн будзе больш эфектыўна працаваць з расiйскiм рублём. Праплаты, якiя Беларусь робiць па асобных групах тавараў, "няма неабходнасцi праводзiць праз вашынгтонскую сiстэму". "Таму прапанова беларускага боку ацэнена расiйскiм урадам, падтрымана нашымi прэзiдэнтамi, i ў сакавiку гэтага года можна было б рэальна запускаць гэтыя сродкi ў тавараабарот", — дадаў кiраўнiк беларускага ўрада. З прапановай стварыць у Санкт-Пецярбургу сетку магазiнаў для продажу беларускiх прадуктаў харчавання выступiла губернатар горада Валянцiна Мацвiенка. "Неабходна падабраць мiнiмум 50 месцаў для стварэння невялiкiх магазiнаў крокавай даступнасцi для гандлю беларускiмi харчовымi таварамi", — сказала губернатар. Магазiны павiнны мець адзiны архiтэктурны стыль, колер i назву, каб жыхары горада лёгка iх пазнавалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi па вынiках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўнiцтва Беларусi i Санкт-Пецярбурга, перадае
|
|