КДК мае намер праверыць работу стратных камерцыйных арганізацый
КДК мае намер праверыць работу стратных камерцыйных арганізацый
Аб гэтым паведамiў старшыня КДК Беларусi Зянон Ломаць на пасяджэннi Мiнгарвыканкама. Паводле даных кiраўнiка КДК, за мiнулы год агульная сума чыстай страты прадпрыемстваў i арганiзацый сталiцы склала Br103,5 млрд. Са 192 стратных арганiзацый 74 — без ведамаснай падпарадкаванасцi. "Гэта ж ухiленне ад падаткаў i, як вынiк, вялiкi недабор сродкаў у бюджэце", — абурыўся ён i падкрэслiў, што неабходна агульнымi намаганнямi разабрацца па кожнай такой арганiзацыi як у сталiцы, так i ў рэспублiцы. У студзенi 2009 года Камiтэт дзяржкантролю скарацiў колькасць праверак у два разы, у той жа час сума спагнаных у бюджэт сродкаў узрасла на 68 працэнтаў. Нягледзячы на дзеючы мараторый, КДК плануе ўзмацнiць праверкi прыватнага бiзнэсу. Вынiкi праверак 2008 года пацвярджаюць iх мэтазгоднасць: у 99,9 працэнта выпадкаў выяўлены парушэннi", — падкрэслiў Зянон Ломаць. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў старшыня КДК Беларусi Зянон Ломаць на пасяджэннi Мiнгарвыканкама. Паводле даных кiраўнiка КДК, за мiнулы год агульная сума чыстай |
|