Лепшы бухгалтар — у Гомелi
Лепшы бухгалтар — у Гомелi
Супергалоўны бухгалтар 2008 года працуе на гомельскiм ТДА "Меркурый": Валянцiна Курыленка, галоўны бухгалтар гэтага прадпрыемства, перамагла ўчора на конкурсе "Галоўны бухгалтар 2008 года" i атрымала галоўны прыз — ноўтбук. Усяго ў конкурсе ўдзельнiчалi 462 спецыялiсты з усёй краiны, з якiх да фiналу дайшлi толькi 45. Каб атрымаць званне лепшага галоўнага бухгалтара, трэба было лепей за ўсiх адказаць на 25 пытанняў за 25 хвiлiн у фiнальнай частцы. І толькi восем пераможцаў гэтага этапу атрымалi магчымасць пазмагацца за ганаровае званне Супергалоўны бухгалтар-2008. Нiна Гетман, старшыня журы конкурсу, галоўны рэдактар часопiса "Галоўны бухгалтар", лiчыць, што бухгалтарам быць прэстыжна: — У апошнi час прафесiйны бухгалтар цэнiцца вельмi дорага. Я лiчу, што бухгалтарская прафесiя добра аплачваецца. Цяпер, зразумела, як i па краiне ў цэлым, зарплата трохi знiжаецца, але калi меркаваць па звестках з вакансiй, бухгалтары атрымлiваюць добрыя грошы. Дарэчы, наш конкурс дае магчымасць удзельнiкам i пераможцам змянiць месца працы на больш прэстыжнае. Па вопыту мiнулых гадоў магу сказаць, што дыпломы нашага конкурсу пры ўладкаваннi на працу даюць вялiкiя шанцы. Былi нават выпадкi, калi пераможцаў нашага конкурсу забiралi працаваць з перыферыi ў Мiнск. Што датычыцца складанасцi i заблытанасцi бухулiку ў краiне, то Нiна Уладзiмiраўна бачыць тут пазiтыўныя зрухi: — Некаторыя захады па спрашчэннi бухгалтарскага ўлiку ўжо зробленыя — летась, сёлета, некаторыя толькi намячаюцца. Але яшчэ i сёння падрыхтоўка нарматыўных актаў адарваная ад жыцця, яны не ўзгадняюцца з бухгалтарамi-практыкамi i таму жыццё бухгалтара вельмi складанае. Часта яму даводзiцца адказваць не толькi за свае памылкi, але i за тое, што дакумент трактуецца па-рознаму. Павел Бераснеў. Лепшы галоўны бухгалтар ў гандлi — Iрына Берднiкава, ПГУП "АргаФуд", Гомель. Лепшы галоўны бухгалтар у прамысловасцi — Вольга Каткова, фiлiял IЭЦ "Белiнэкомп", Магiлёў. Лепшы галоўны бухгалтар у будаўнiцтве — Вольга Пузанава, УПТВП "Будснаб", Лiда. Лепшы галоўны бухгалтар банка — Алена Асiпенка, ААТ "Белзнешэканомбанк", Гродна. Лепшы рэвiзор — Валянцiна Курыленка, ТДА "Меркурый", Гомель. Лепшы галоўны бухгалтар у сельскай гаспадарцы — Iнэса Пугачова, СВК "Чырванадворцы", Салiгорскi р-н. Лепшы галоўны бухгалтар у бюджэтнай арганiзацыi — Вольга Казарэз, 25 цэнтральная палiклiнiка Маскоўскага раёна, Мiнск. Лепшы галоўны бухгалтар у транспартнай сферы — Святлана Варабей, УПП "Мiф-транс", Бабруйск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супергалоўны бухгалтар 2008 года працуе на гомельскiм ТДА "Меркурый": Валянцiна Курыленка, галоўны бухгалтар гэтага прадпрыемства, перамагла |
|