Вяшчанне ТБЦ Інтэрнэшнл было спынена 27 лютага ў Мінску
Вяшчанне ТБЦ Інтэрнэшнл было спынена 27 лютага ў Мінску
Эфiрнае вяшчанне праграмы ТБЦ Iнтэрнэшнл па просьбе ААТ "ТБ-Цэнтр" было спынена 27 лютага ў Мiнску i частцы Мiнскай вобласцi. Пра гэта паведамiў першы намеснiк генеральнага дырэктара ЗАТ "Сталiчнае тэлебачанне" Вiктар Дудко. У кастрычнiку 2008 года ААТ "ТБ-Цэнтр" паведамiла Мiнiстэрству iнфармацыi Беларусi, што з пачатку 2009 года на тэрыторыi Беларусi праграма ТБЦ будзе заменена на лiцэнзiйна ачышчаную мiжнародную версiю "ТБЦ Iнтэрнэшнл" (TVCI). У эфiры Мiнска i частцы Мiнскай вобласцi распаўсюджанне павiнна было ажыццяўляцца праз апаратную тэлекампанii "Сталiчнае тэлебачанне" з выкарыстаннем 29-га частотнага канала. Iншымi словамi, па той жа схеме, па якой органiзоўвалася вяшчанне ТБЦ з 2004 года. Аднак у сувязi з тым, што праграма TVCI для эфiрнага вяшчання ў поўным аб’ёме не лiцэнзаваная, дагавор на яе распаўсюджанне не быў падпiсаны. Без перадачы правоў трансляцыя ажыццяўляцца не можа. СТБ, атрымаўшы просьбу кiраўнiцтва ААТ "ТБ-Цэнтр" спынiць вяшчанне ў эфiры, учора гэта выканала, сказаў Вiктар Дудко. Жанна КАТЛЯРОВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эфiрнае вяшчанне праграмы ТБЦ Iнтэрнэшнл па просьбе ААТ "ТБ-Цэнтр" было спынена 27 лютага ў Мiнску i частцы Мiнскай вобласцi. Пра гэта павед |
|