Масленічныя блiны — сiмвал сонца
Масленічныя блiны — сiмвал сонца
Некаторыя этнографы ХХ ст. сцвярджалi, што галоўная страва Масленiцы — блiны — сiмвалiзавала сабой абуджэнне сонца. З гэтым меркаваннем можна пагадзiцца толькi часткова, таму што культ Сонца не быў дамiнуючым у складаным комплексе святочных рытуальна-абрадавых дзеянняў на Масленiцу. l У структуры Масленiцы значнае месца займалi абрады "Пахаванне дзеда" i "Пахаванне бабы", таму мiжволi напрошваецца думка пра тое, што блiны, якiя перш-наперш былi абрадавай стравай памiнальных трызнаў, прысутнiчалi на Масленiчным тыднi як данiна продкам. Першую лыжку каляднай куццi гаспадар клаў на парог або на падваконне, задобрываў галоўную прыродную стыхiю зiмовага часу — Мароза. Самы першы блiн, выпечаны на Масленiцу, гаспадыня клала на асобны сподак i ставiла ў чырвоны кут пад абразы. l Акрамя таго, што блiны былi абавязковай стравай памiнальных сталоў, без iх не абыходзiлася нi адно свята. Лiчылася, калi на Масленiцу напячы блiноў больш за ўсiх, то ў хаце "паселiцца" шчасце. Блiны, якiя выпякалi на Каляды, сiмвалiзавалi багаты ўраджай у наступным годзе. Каб у гаспадарцы былi добрыя конi, валы, каровы, авечкi i г.д., у дзень ушанавання святога Уласа гаспадыня выпякала аладкi. Блiны, якiя называлi "богавымi анучамi", пяклi на Ушэсце. На Спаса пяклi блiнцы з мукi новага ўраджаю i абавязкова з макам, арэхамi i яблыкамi. Блiны, якiя выпякалi на Пакровы, павiнны былi "запекчы" ўсе куты ад зiмовай сцюжы i вятроў. Пяклi блiны на вяселлi. Цешча частавала блiнамi зяця, калi ён прыязджаў да родных жонкi на "пярэзвы". l Вiдаць, якраз ад масленiчных святкаванняў бярэ пачатак добра вядомы фразеалагiзм "першы блiн камяком". Дбайная гаспадыня ведала: нельга есцi першы блiн, ён прызначаўся продкам (жывому гэты блiн стане камяком у горле). l Аказваецца, што i апошнi блiн, якi яна выпякала, таксама патрабаваў асаблiвай увагi. Лiчылася, "каб заўжды хата была багата", апошнi блiн трэба было пакiнуць на патэльнi. Гэтага ж самага прынцыпу гаспадыня прытрымлiвалася i ў дачыненнi да дзяжы, якую яна нiколi не вымывала, а наадварот, пасля кожнага замесу пакiдала на сценках дзяжы крышачку цеста. l Калi ў гаспадарцы здаралася так, што хатняя жывёла не "прыжывалася", то (на Вiцебшчыне) першы блiн аддавалi цялятку, маленькай авечцы i г.д., "апошнi блiн застаецца на патэльнi да заканчэння абеду, а пасля яго даюць мацi гэтай жывёлiны". Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя этнографы ХХ ст. сцвярджалi, што галоўная страва Масленiцы — блiны — сiмвалiзавала сабой абуджэнне сонца. З гэтым меркаваннем можна пагадзiц |
|