Амаль 200 новых відаў прадукцыi выпусцiлi рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы Кiраўнiцтва справамi Прэзi
Амаль 200 новых відаў прадукцыi выпусцiлi рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта
Гэта лiчба была агучана на праведзенай падагульняючай калегii гэтага ведамства Задачу павялiчваць уласную вытворчасць рыбнай прадукцыi паставiў кiраўнiк дзяржавы, прадстаўляючы ў студзенi 2008 года на пасадзе Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Беларусi Мiкалая Дамашкевiча. Як паказваюць вынiкi работы за мiнулы год, гэта задача выканана. УП "Белрыба" паставiла ў краiну каля 30 тыс. тон рыбы i морапрадуктаў, што на 15,5 працэнта больш, чым у 2007-м годзе. У прыватнасцi, Браслаўскi кансервавы цэх гэтага прадпрыемства выпусцiў рыбных кансерваў на 67 працэнтаў больш, чым у папярэднiм годзе. Прадпрыемствы i арганiзацыi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта ў 2008 годзе па ўсiх паказчыках iстотна перавысiлi вынiкi папярэдняга года. Забяспечаны ўстойлiвы рост важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Напрыклад, тэмп росту вытворчасцi прамысловай прадукцыi ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2007 года склаў 120,5 працэнта, спажывецкiх тавараў — звыш 118 працэнтаў, прадукцыi сельскай гаспадаркi — амаль 119 працэнтаў. Рознiчны тавараабарот павялiчыўся на 24 працэнты. Усе паказчыкi павялiчаны дзякуючы росту прадукцыйнасцi працы i эфектыўнаму выкарыстанню вытворчых рэсурсаў. Як паведамiлi ў службе iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Кiраўнiцтва справамi, у мiнулым годзе атрымана амаль Br133 млрд чыстага прыбытку, што ў паўтара раза больш, чым у 2007 годзе, рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi (тавараў, работ i паслуг) склала больш як 16 працэнтаў. За кошт укаранення энергазберагальных тэхналогiй арганiзацыi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта зэканомiлi 4657 тон умоўнага палiва. Атрыманы прыбытак i сродкi iнавацыйнага фонду накiроўвалiся на ўмацаванне i развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы сваiх прадпрыемстваў, асваенне i развiццё новых вiдаў прадукцыi i паслуг, а таксама на ажыццяўленне важнейшых праектаў, што рэалiзуюцца па даручэннi Прэзiдэнта. Кiраўнiцтва справамi iнвесцiравала каля Br2 млрд у тэхнiчнае пераўзбраенне i мадэрнiзацыю Мiнскай друкарнi. Гэта дало магчымасць вырабiць i паставiць Гродзенскай тытунёвай фабрыцы 80 працэнтаў ад неабходнай кардоннай упакоўкi. У вынiку фабрыка поўнасцю адмовiлася ад iмпарту гэтага вiду прадукцыi. У мiнулым годзе актыўна вялася работа па мадэрнiзацыi прадпрыемстваў вытворча-гандлёвага аб’яднання "Белмастацпромыслы". У прыватнасцi, туды iнвеставана Br2 млрд 653 млн. Гэта дало магчымасць аб’яднанню атрымаць Br1 млрд 158 млн чыстага прыбытку. На калегii адзначалася, што многае зроблена па аснашчэннi найноўшай тэхнiкай прыродаахоўных устаноў. Напрыклад, у Нацыянальны парк "Прыпяцкi" накiравана тэхнiкi больш як на Br12 млрд. Тут таксама здадзены ў эксплуатацыю Дом экалагiчнай асветы. У Белавежскай пушчы ўведзены ў строй гасцiнiчна-аздараўленчы комплекс. Прынятыя меры далi магчымасць арганiзацыям лясной гаспадаркi атрымаць Br8,7 млрд прыбытку, што ў паўтара раза больш, чым у 2007 годзе. Дзякуючы аптымiзацыi структуры гандлёвых арганiзацый рознiчнага гандлю iстотна палепшаны вынiкi iх фiнансавай дзейнасцi — атрымана звыш Br20 млрд прыбытку. У мiнулым годзе таксама iстотна ўмацавана матэрыяльна-тэхнiчная база санаторна-курортных арганiзацый. У прыватнасцi, уведзены ў строй водна-спартыўны комплекс "Юнацтва", капiтальна адрамантаваны жылыя катэджы ў санаторыi "Сосны". А вядомы санаторый "Беларусь" у Друскiнiнкаi пасля капрамонту спальнага корпуса атрымаў сертыфiкат на гасцiнiчныя паслугi катэгорыi "тры зоркi" згодна з мiжнароднай класiфiкацыяй гасцiнiц. Немалаважны той факт, што ў 2008 годзе 70 тыс. чалавек паправiлi здароўе ў санаторна-курортных установах Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Iх высокi ўзровень прывабны для замежных грамадзян, якiя ўсё большую перавагу аддаюць беларускiм здраўнiцам. За год каля 29 тыс. iншаземцаў аддалi перавагу санаторна-курортным установам Кiраўнiцтва справамi, а гэта прыкладна 39 працэнтаў ад агульнай колькасцi адпачывальнiкаў. Прадпрыемствы i арганiзацыi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ў далейшым маюць намер павышаць эфектыўнасць сваёй фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 200 новых відаў прадукцыi выпусцiлi рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы Кiраўнiцтва справамi Прэзi Гэта лiчба была агучана на праведзенай падагульняючай калегii гэтага ведамства Задачу павялiчваць уласную вытворчасць рыбнай прадукцыi паставiў кiраў
|
|