21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Масавых скарачэнняў няма, але паменшылася колькасць вакансій

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Масавых скарачэнняў няма, але паменшылася колькасць вакансій

Рынак працоўнай сiлы Магiлёўскай вобласцi застаецца даволi стабiльным. Пра гэта паведамiлi спецыялiсты Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Праца — гэта галоўны здабытак i каштоўнасць чалавека, асаблiва ў цяперашнi час негатыўных наступстваў сусветнага крызiсу. Калi ёсць праца, будзе i заробак, сродкi для iснавання сям’i i гадавання дзяцей. Усе змены ў сферы вытворчасцi адлюстроўваюцца на рынку працы. Таму весткi пра звальненнi, зазначым — пераважна на прадпрыемствах у замежжы, усё ж трывожаць i нас.

— Статыстыка за першыя два сёлетнiя месяцы сведчыць, што ў нас падстаў для вялiкiх хваляванняў няма, — паведамiў начальнiк упраўлення занятасцi насельнiцтва Уладзiмiр Шапялевiч. — Сiтуацыя адсочваецца штотыдзень i застаецца падкантрольнай. І хаця, натуральна, крызiс нас не абмiне зусiм, але тут станоўча адбiваецца даручэнне кiраўнiцтва дзяржавы найперш захаваць працоўныя калектывы.

Усё сапраўды выглядае нядрэнна. У студзенi з арганiзацый Магiлёўскай вобласцi звольнiлi 7,1 тысячы чалавек, i гэта нават меней за мiнулагоднi паказчык: у першы месяц дабрабытнага 2008 года было звольнена 7,7 тысячы чалавек. Пераважная большасць звольненых сёлета пайшлi з працы па ўласным жаданнi i па пагадненнi бакоў, i толькi 131 чалавек — з прычыны скарачэння колькасцi работнiкаў i штатаў.

У студзенi-лютым статус беспрацоўнага атрымалi 5,1 тыс. чалавек. Гэта таксама менш, чым у адпаведным перыядзе мiнулага года. Масавага прытоку беспрацоўных няма, ва ўсякiм разе — пакуль. Узровень беспрацоўя цяпер складае 1%: ён павялiчыўся ад мiнулагодняга на некалькi дзесятых працэнта.

— Зразумела, гэта не падстава для таго, каб абсалютна супакоiцца, — зазначыла начальнiк аддзела рынка працы i прафнавучання Любоў Свiрыдзенка. — Але робiцца ўсё, каб зняць напружанне. Беспрацоўным знаходзяць працу i заробак, накiроўваюць iх на навучанне. Ствараюцца новыя працоўныя месцы. Але мы таксама адчуваем уплыў крызiсу: напрыклад, паменшылася колькасць вольных працоўных месцаў.

Цяпер у Магiлёўскай вобласцi прапануюць толькi 3,4 тысячы вакансiй. Ужо ад пачатку года iх стала менш на 19%. Акрамя гэтага, частка вольных працоўных месцаў заяўлена з мiнiмальнай аплатай працы, што робiць iх загадзя непрывабнымi. Мала хто пагодзiцца сёння працаваць за заробак, скажам, у 200 тысяч рублёў.

Спецыялiсты тлумачаць, што наймальнiкi адклiкаюць свае заяўкi на запаўненне вакансiй. Кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый усе сiлы скiроўваюць на захаванне працоўных калектываў, але новых работнiкаў браць у гэты складаны перыяд не хочуць.

Масавых звальненняў у нас сапраўды няма. Звесткi аб скарачэннях падалi ў органы ўлады толькi некалькi прадпрыемстваў i арганiзацый вобласцi. Напрыклад, Магiлёўскi завод штучнага валакна плануе звольнiць 22 чалавекi, Магiлёўскi фiлiял "Белтэлекама" ў вынiку рэарганiзацыi скарачае 46 чалавек.

Звесткi аб скарачэннях падалi ў органы ўлады толькi некалькi прадпрыемстваў i арганiзацый вобласцi. Напрыклад, Магiлёўскi завод штучнага валакна плануе звольнiць 22 чалавекi, Магiлёўскi фiлiял "Белтэлекама" ў вынiку рэарганiзацыi скарачае 46 чалавек.

На самым буйным прадпрыемстве рэгiёна ААТ "Магiлёўхiмвалакно" адбудзецца ўпарадкаванне колькасцi работнiкаў у сувязi са спыненнем вырабу нерэнтабельнай прадукцыi: на працягу 4-х месяцаў будуць скарочаны 219 чалавек.

Безумоўна, актуальная праблема скарочаных працоўных тыдняў i вымушаных адпачынкаў. Паводле статыстыкi, у сёлетнiм студзенi ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасцi працавалi 9,7 тысячы чалавек. Гэта болей, чым у папярэднiм снежнi.

Аператыўная iнфармацыя сведчыць, што напрыканцы лютага больш за 15 тысяч чалавек былi пераведзены на няпоўны працоўны тыдзень, атрымалi дадатковыя выхадныя днi альбо былi адпраўлены ў адпачынкi паводле iнiцыятывы наймальнiка, часцей з аплатай у 2/3 акладу.

— Што ж, такiя захады, натуральна, людзям не падабаюцца, але гэта часам адзiнае выйсце для прадпрыемства, каб захаваць працоўныя калектывы, не пакiдаць людзей увогуле без працы i заробку, — пракаментавалi ў Камiтэце па працы i сацыяльнай абароне.

У спiсе па няпоўнай занятасцi ёсць шэраг iншых арганiзацыяў, якiя скарацiлi працоўны час у сувязi з сезоннасцю працы. Будаўнiкам i дарожнiкам не пасаваў кароткi светлавы дзень, заводу па вырабе напояў — малая рэалiзацыя прадукцыi ўзiмку, маслазаводу — меншыя пастаўкi малака ў халодны сезон.

Аднак большасць тлумачэнняў па няпоўнай занятасцi датычацца складанага фiнансава-эканамiчнага становiшча прадпрыемстваў. Тут i памяншэнне аб’ёмаў выпуску прадукцыi, нiзкi попыт i малая рэалiзацыя, адсутнасць абаротных сродкаў i сыравiны, iмкненне сэканомiць энергiю i палiўныя рэсурсы.

Больш аптымiстычная iнфармацыя: за два месяцы 2,9 тыс. людзей атрымалi працу, з iх пераважная большасць цяпер мае пастаяннае месца працы. Спецыялiсты ў справе занятасцi насельнiцтва запэўнiваюць, што заўсёды ёсць шанец атрымаць новую працу, у тым лiку i праз перанавучанне. За два месяцы 775 чалавек накiравалiся атрымаць новую спецыяльнасць.

Вось спiс самых дэфiцытных прафесiй: вадзiцель аўтамабiля (пераважна грузавога), электрагазазваршчык, трактарыст, iнжынер, электраманцёр, муляр, жывёлавод, цясляр, урач, бухгалтар, прадавец харчоў, слесар-сантэхнiк, слесар-рамотнiк, токар, ветэрынар, станочнiк, iнжынер па ахове працы.

Iлона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рынак працоўнай сiлы Магiлёўскай вобласцi застаецца даволi стабiльным. Пра гэта паведамiлi спецыялiсты Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне аблвыкан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика