Бiлетаў на Мiльянера хопiць усiм
Бiлетаў на Мiльянера хопiць усiм
Тэрмiн дэманстрацыi ўладальнiка васьмi "Оскараў" карцiны "Мiльянер з трушчобаў" у Мiнску падоўжаны да 25 сакавiка ўключна. Пра гэта паведамiў генеральны дырэктар УП "Кiнавiдэапракат" Васiль Коктыш. Дэманстрацыя фiльма пачалася ў мультыплексе "Беларусь" 27 лютага i, як планавалася, прадоўжыцца на працягу трох тыдняў. Аднак у сувязi з ажыятажнай цiкавасцю да карцiны "Кiнавiдэапракат" правёў перамовы аб магчымасцi падаўжэння тэрмiну дэманстрацыi. Васiль Коктыш сказаў, што ўсе ахвотныя маюць магчымасць паглядзець гэты суперпапулярны фiльм на экране ў "Беларусi". У будныя днi iдзе чатыры сеансы, у выхадныя — пяць. Кошт бiлетаў — Br10 тыс., у касах кiнатэатра адкрыты папярэднi продаж. "Бiлетаў усiм хопiць, трэба толькi паклапацiцца пра гэта загадзя. Няма неабходнасцi звяртацца да перакупшчыкаў, якiя ўслужлiва прапануюць перад сеансам амаль удвая даражэйшыя бiлеты", — перасцярог Васiль Коктыш. Фiльм "Мiльянер з трушчобаў" стаў трыумфатарам 81-й цырымонii ўручэння прэмiй "Оскар" сёлета ў Лос-Анджэлесе. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрмiн дэманстрацыi ўладальнiка васьмi "Оскараў" карцiны "Мiльянер з трушчобаў" у Мiнску падоўжаны да 25 сакавiка ўключна. Пра гэт
|
|