Замест джынсаў — дзелавое адзенне
Замест джынсаў — дзелавое адзенне
Афiцыйна школьную форму адмянiлi ў беларускiх школах у пачатку 90-х гадоў, але яшчэ пэўны час, напэўна, хутчэй па iнерцыi, савецкая школьная форма са школьнага жыцця цалкам не выходзiла. Затым у школах "прапiсаўся" цалкам вольны стыль, калi ўсе рамкi дазволенага былi разбураныя i вулiчная мода з красоўкамi, джынсамi, бясформеннымi штанамi i аголенымi жыватамi непрыкметна перапаўзла ў школьныя класы. Таму калi чатыры гады таму Мiнiстэрства адукацыi агучыла намер узяць знешнi выгляд беларускiх школьнiкаў пад свой кантроль, гэта iдэя была прынятая вельмi многiмi ў штыкi. Зразумела, што самымi гарачымi апанентамi ўвядзення школьнага адзення былi старшакласнiкi — гэта менавiта той узрост, калi падлеткi iмкнуцца да iндывiдуальнасцi i прад’яўляюць асаблiва высокiя патрабаваннi да свайго знешняга выгляду. Тым не менш спатрэбiлася ўсяго тры гады, каб беларускiя школьнiкi цалкам перайшлi на нашэнне школьнага адзення дзелавога стылю. Усе пытаннi па яго ўкараненнi, вытворчасцi i рэалiзацыi былi ўскладзены на Каардынацыйны савет, у якi ўвайшлi прадстаўнiкi мiнiстэрстваў адукацыi, гандлю, аховы здароўя, канцэрна "Беллегпрам", Белкаапсаюза, Мiнгарвыканкама i Мiнаблвыканкама. Днямi адбылося чарговае пасяджэнне савета. Як паведамiла начальнiк упраўлення спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Мiнiстэрства гандлю Нiна ПАШКО, у разгар спажывецкага попыту, гэта значыць, у лiпенi-жнiўнi, у гандлёвых арганiзацыях можна было знайсцi больш як 200 мадэляў адзення для дзяўчатак, 170 мадэляў адзення для хлопчыкаў i 115 мадэляў абутку. Плюс джэмперы, свiтары, спартыўнае адзенне... Усяго прадпрыемствамi канцэрна "Беллеграм" было выпушчана 651,3 тысячы адзiнак швейных i 426,9 тысячы адзiнак трыкатажных вырабаў — гэта ў паўтара раза больш у параўнаннi з папярэднiм годам. Мiж iншым, Нiна Пашко перакананая, што звужаць мадэльны рад адзення дзелавога стылю для школьнiкаў нi ў якiм разе нельга: "Пакупнiкi заўсёды просяць даць iм магчымасць выбару, таму што ў дзяцей могуць быць i нестандартныя фiгуры, i розныя каляровыя прыхiльнасцi. Да таго ж падлеткаў палохае магчымая аднастайнасць у адзеннi. Я хачу заўважыць, што нават у савецкiя часы было распрацавана 200 (!) мадэляў славутай школьнай карычневай сукенкi. Толькi колер сукенак ва ўсiх дзяўчат быў аднолькавы, а мадэлi — адрознiвалiся... Трэба таксама дадаць, што нават пры вельмi шырокiм асартыменце, распрацаваным канцэрнам "Беллегпрам", мы не змаглi задаволiць у мiнулым годзе попыт пэўнай часткi моладзi на моднае i стыльнае адзенне з сучасных тканiн. Недастатковым быў выбар блузаў з кароткiмi i доўгiмi рукавамi, штаноў, касцюмаў дзелавога стылю для дзяўчат. Дзяўчаты-падлеткi ўвогуле самая праблемная катэгорыя. Не ў поўнай меры быў задаволены попыт на дзявочыя фуфайкi. Калi раней дзяўчаты насiлi пакарочаныя майкi i фуфайкi, то сёння для штаноў з нiзкай талiяй iм патрабуюцца больш доўгiя фуфайкi, прычым, пажадана, каб яны выраблялiся не са стапрацэнтнай бавоўны, а з дабаўленнем у бавоўну эластану. Такая фуфайка будзе мець лепшыя эксплуатацыйныя характарыстыкi i трымаць форму. Абмежаванай аказалася каляровая гама i мадэльны рад кашуляў для падлеткаў. Пакупнiкi просяць пашыць для хлопчыкаў больш разнастайны асартымент касцюмаў, кашуляў i пiнжакоў з вельветавых тканiн, а таксама забяспечыць гандаль кашулямi з утрыманнем шэрсцi, якiя можна было б насiць у халодны час года. Многiя незадаволеныя даволi змрочнай каляровай гамай адзення для школы i занадта колкiмi тканiнамi". — Дзелавы стыль адзення не павiнен абмяжоўвацца толькi чорнымi, шэрымi i карычневымi колерамi, — падзялiлася сваiм бачаннем гэтай праблемы намеснiк мiнiстра аховы здароўя, Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Валянцiна КАЧАН. — Каляровая гама можа вельмi негатыўна адбiвацца на нервовай сiстэме дзiцяцi, асаблiва дзяўчат. І мы не можам гэта не ўлiчваць. Больш увагi трэба надаваць i айчыннаму дзiцячаму абутку. Усiм вядома, што бацькi сёння не эканомяць i набываюць для дзяцей дарагi iмпартны абутак, таму што якасны абутак — гэта прафiлактыка i плоскаступнёвасцi, i праблем з фармiраваннем постацi, i многiх iншых праблем. Валянцiна Качан паведамiла членам Каардынацыйнага савета, што цяпер вядзецца работа над распрацоўкай новых гiгiенiчных патрабаванняў да штодзённага адзення для вучняў агульнаадукацыйных школ. Згодна з дзейнымi сёння санiтарна-гiгiенiчнымi патрабаваннямi, дапушчальныя ўкладаннi сiнтэтычных валокнаў i нiтак у тэкстыльных матэрыялах школьнага адзення не павiнны перавышаць 30-35 % у вырабах блузкавага i кашульнага асартыменту i 55 % у вырабах касцюмнага i сукенкавага асартыменту. Сто працэнтаў укладання сiнтэтычных валокнаў дапускаецца толькi ў мадэлях, якiя трапляюць у катэгорыю "святочнае адзенне". Але не сакрэт, што вытворцы нярэдка захапляюцца выпускам "святочнага адзення" i нават правакуюць школьнiкаў насiць гэта адзенне штодня. Мяркуецца, што ў новых СанПiНах будуць прадугледжаны пэўныя адхiленнi ад цяперашнiх жорсткiх нормаў па ўкладаннi хiмiчных валокнаў. Вынiкi лабараторных даследаванняў сведчаць, што ў асобных вiдах тэкстыльных матэрыялаў паказчыкi гiграскапiчнасцi змяняюцца пасля мыцця ў лепшы бок, а паказчыкi паветрапранiкальнасцi, наадварот, пагаршаюцца. У сучаснай сiнтэтыцы могуць выкарыстоўвацца мiкравалокны, якiя прапускаюць паветра не горш, чым натуральныя тканiны. На вытворчасцi ўкараняюцца новыя тэхналагiчныя працэсы, з’яўляецца новае абсталяванне. Усё гэта таксама трэба ўлiчваць. — Але наша прынцыповая пазiцыя не змяняецца, — падкрэслiла Валянцiна Качан. — Галоўнае — гэта здароўе дзяцей, таму адзенне, якое школьнiк носiць штодня, павiнна быць камфортным, гiгiенiчным, i мець самыя лепшыя эксплуатацыйныя характарыстыкi... Першы намеснiк старшынi канцэрна "Беллегпрам" Уладзiмiр АСТРОЎСКI расказаў, што нядаўна для камвольнага камбiната было закуплена спецыяльнае абсталяванне для змякчэння тканiн. У новай школьнай калекцыi, якая ўжо знаходзiцца ў рабоце, будуць мадэлi з новых тканiн — лёну з вiскозай i шэрсцю. Мадэльерамi Рэспублiканскага цэнтра моды падрыхтавана калекцыя адзення для выпускных вечароў. Адным словам, хапiла б толькi ў бацькоў фiнансавых магчымасцяў... расказаў, што нядаўна для камвольнага камбiната было закуплена спецыяльнае абсталяванне для змякчэння тканiн. У новай школьнай калекцыi, якая ўжо знаходзiцца ў рабоце, будуць мадэлi з новых тканiн — лёну з вiскозай i шэрсцю. Мадэльерамi Рэспублiканскага цэнтра моды падрыхтавана калекцыя адзення для выпускных вечароў. Адным словам, хапiла б толькi ў бацькоў фiнансавых магчымасцяў...Але па адным пытаннi члены Каардынацыйнага савета ўсё ж такi нiяк не могуць дамовiцца. Яшчэ два гады таму абмяркоўвалася ўвядзенне спецыяльнай маркiроўкi для мадэляў, рэкамендаваных Каардынацыйным саветам. Брэнд "Класнае адзенне" планавалася зарэгiстраваць, каб iм не маглi скарыстацца несумленныя вытворцы. Для пакупнiкоў ён бы быў арыенцiрам, што мадэль адпавядае патрабаванням Мiнiстэрства аховы здароўя, а для вытворцаў — цудоўнай рэкламай i сродкам прасоўвання прадукцыi на рынку. Але ў канцэрна "Беллегпрам" i прадстаўнiкоў гандлю ёсць апасеннi, што калi адзенне будзе прамаркiраванае як школьнае адзенне, на яго можа знiзiцца попыт: некаторыя школьнiкi (асаблiва падлеткi) будуць адмаўляцца насiць прамаркiраванае "абавязковае" адзенне. На такое адзенне не будуць звяртаць увагi i iншыя катэгорыi пакупнiкоў, якiя не трапляюць у катэгорыю школьнiкаў. Дарэчы, на 1 студзеня рэшткi леташняй калекцыi складалi ў гандлi 100—120 тысяч адзiнак (на 1 верасня 142 тысячы). Гэта значыць, што пакупнiкi на адзенне дзелавога стылю знаходзяцца круглы год. Падводзячы вынiкi пасяджэння, старшыня Каардынацыйнага савета, намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр ФАРЫНО засяродзiў увагу членаў савета на неабходнасцi ўдасканалення сiстэмы рэалiзацыi адзення дзелавога стылю i пашырэння комплексу паслуг па яго продажы. Летась гандлёвыя прадпрыемствы пайшлi на такi крок, як раздзяленне камплектаў i ацэньванне кожнага элемента асобна, на раскамплектаванне i падбор па размерных параметрах, на прыём папярэднiх заказаў i водпуск школьных тавараў у крэдыт. Першы шырокамаштабны паказ новай калекцыi адзення пройдзе ў красавiку на выставе "БелТэкслегпрам". А затым па традыцыi паказы школьнага адзення дзелавога стылю пройдуць ва ўсiх рэгiёнах краiны. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афiцыйна школьную форму адмянiлi ў беларускiх школах у пачатку 90-х гадоў, але яшчэ пэўны час, напэўна, хутчэй па iнерцыi, савецкая школьная форма са
|
|