Святло вачэй
Святло вачэй
Каханне — гэта песня без слоў, гэта несупынная пачуццёва-музычная плынь, якая ўбiрае-ўцягвае ў сябе i душэўную напружанасць, i жарсныя памкненнi каханкаў, i светлыню iх неакрэсленай будучынi. Закаханыя размаўляюць позiркам, рухамi. Душэўны стан настолькi выразна i тонка адлюстроўваецца ў вачах, што словы тут не патрэбныя. У найбольш вострыя хвiлiны кахання яны нават супыняюць пачуццёвую плынь, парушаюць яе чысцiню, разбураюць нябесна-мройнае ўяўленне мiлага вобраза. А ў рэальнасцi песня, — а гэта арганiчнае спалучэнне музыкi i слова, — спрыяе разгортванню адносiнаў мiж каханкамi. Там, дзе не выкажаш словам, нават рыфмаваным, песняй нагадаеш пра свой стан i душэўныя пакуты, пра прагную надзею на ўзаемнасць, выявiш сутнасць стасункаў. Перад песняй расчыняюцца брамы замкаў i палацаў, перад ёй раскрываюцца сэрцы, знiкае таямнiчасць палымяных душаў. Песня "Святло вачэй" Уладзiмiра Мазго i Ядвiгi Паплаўскай дакладна перадае характар любовi мiж закаханымi. І толькi даверлiвая ўзаемнасць зробiць iх сапраўднымi каханкамi, асветлiць iм заўтрашнi дзень. А дзеля такой жыццестваральнай радасцi патрабуецца вялiкая самаахвярнасць. Верш Уладзiмiра Мазго Музыка Ядвiгi Паплаўскай Я любовi агонь запалю I пагаснуць нiколi не дам, Бо кахаю цябе, бо люблю, А за што — я не ведаю сам. I калi наблiжаецца ноч, I калi аддаляецца дзень — Светлячкi зачарованых воч Ахiнуць цеплынёю надзей. Прыпеў: Святло вачэй, тваiх вачэй Усё ярчэй i гарачэй. I зразумеў раптоўна я: Святло вачэй — любоў мая. Мы забудзем i крыўды, i боль, Мы згарым у каханнi датла, Толькi ты — светлячок мой — дазволь Дакрануцца душой да святла. I табе я, нiбы чарадзей, Падару гэту зорную ноч. Ахiнуць цеплынёю надзей Светлячкi зачарованых воч. Прыпеў. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каханне — гэта песня без слоў, гэта несупынная пачуццёва-музычная плынь, якая ўбiрае-ўцягвае ў сябе i душэўную напружанасць, i жарсныя памкненнi кахан
|
|