21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

У Беларусi, згодна са звесткамi на 1 лютага г.г, пражывае 51,4 тыс. ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Больш за ўсё ветэранаў у Мiнску (амаль 11 тыс.) i ў Гомельскай вобласцi (8,3 тыс. чалавек), а менш за ўсё — у Гродзенскай вобласцi (менш за 4 тыс.)

Два чалавекi загiнулi i два атрымалi сур’ёзныя траўмы ўчора ў вынiку лабавога сутыкнення аўтамабiляў у Мсцiслаўскiм раёне. Вадзiцель МАЗа не справiўся з кiраваннем i выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабiлем "Аудзi". У вынiку два пасажыры легкавога аўтамабiля загiнулi, а яшчэ двое — цяжка траўмаваныя. Вадзiцель МАЗа, па словах супрацоўнiкаў ДАІ, быў цвярозы.

На ўчастку, якi не дзейнiчаў, Буда-Кашалёўскага фiлiяла па вытворчасцi цвёрдых сыроў ААТ Рагачоўскi малочна-кансервавы камбiнат" абвалiлася жалезабетонная плiта перакрыцця. Пацярпелых няма. Участак, якi размешчаны ў памяшканнi па вытворчасцi сыру, даўно не эксплуатуецца. Створана камiсiя, якая высвятляе ўсе абставiны.

Больш чым на 100 млн чалавек павялiчылася летась, па звестках ААН, колькасць галадаючых у свеце. Рэзкi рост цэнаў на прадукты харчавання прывёў да павелiчэння армii тых, хто галадае, з 854 млн да 967 млн чалавек.

Дэпутаты нiжняй палаты парламента Таджыкiстана ў аўторак прынялi папраўкi ў заканадаўства аб адукацыi, забаранiўшы школьнiкам i студэнтам не толькi карыстацца, але i мець пры сабе мабiльныя тэлефоны. Забарона датычыцца таксама i настаўнiкаў. Гэтая мера, лiчаць дэпутаты, дапаможа павысiць якасць адукацыi ў школах i iншых навучальных установах. Супраць такой папраўкi галасаваў толькi адзiн незалежны дэпутат Юсуф Ахмедаў, якi заявiў, што якасць навучання больш церпiць ад недахопу настаўнiкаў — iх не хапае, па меншай меры, 6700 чалавек — а не ад наяўнасцi цi адсутнасцi мабiльнiка ў настаўнiка цi вучня. Большасцю галасоў папраўкi былi прынятыя.

Прэм’ер-мiнiстр Польшчы Дональд Туск публiчна прынёс прабачэннi за тое, што "прагуляў" парламенцкую сесiю з-за гульнi ў футбол. "Не магу падабраць словаў, каб апраўдаць гэты ўчынак", — сказаў ён. Кiраўнiк урада паабяцаў, што такое больш не паўторыцца, перадае польскi канал TVN24. На мiнулым тыднi рэпарцёры гэтага канала заспелi Д.Туска за гульнёй у футбол у кампанii сяброў. З-за гэтага прэм’ер прапусцiў галасаванне ў парламенце, за што быў аштрафаваны на 300 злотых (каля 64 еўра).

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

Кiтайскi рабочы, у якога ўкралi ўсе грошы, прайшоў пешшу 34-дзённы шлях даўжынёй у 800 км, каб павiншаваць сваю мацi з Новым годам. Свой працяглы шлях 30-гадовы зваршчык пачаў за некалькi дзён да кiтайскага Новага года. На чыгуначнай станцыi, дзе ён меў намер купiць бiлет дадому, у яго скралi дакументы, мабiльны тэлефон i ўсе зберажэннi — 292 долары. Пацярпелы звярнуўся ў мiлiцыю, i яму выпiсалi бiлет да Пекiна. Аднак у сталiцы дапамагчы з бiлетам да дому не змаглi, а абмежавалiся толькi там, што далi ежу i месца пражывання. Тады рабочы вырашыў выправiцца дадому пешшу, збiраючы па дарозе бутэлькi, каб пракармiцца. Праз 34 днi пачцiвы сын прыбыў у сталiцу патрэбнай яму правiнцыi Хэнань. Палiцэйскiя, выявiўшы згаладалага мужчыну ў стаптаных чаравiках, купiлi яму бiлет i адправiлi ў родны гарадок.

У Фiнляндыi выпiсаны адзiн з самых высокiх штрафаў за перавышэнне хуткасцi. Суд прыгаварыў мясцовага мiльянера да штрафу ў памеры 111 888 еўра. Такi высокi штраф яму выпiсалi за перавышэнне хуткасцi ўсяго на 22 км/гадз. — па вулiцы, дзе можна ехаць 60 км/гадз., вадзiцель рухаўся з хуткасцю 82 км/гадз. Такi вялiкi штраф за не самае страшнае парушэнне тлумачыцца асаблiвасцямi фiнскага заканадаўства: пры перавышэннi хуткасцi больш чым на 20 кiламетраў у гадзiну штраф налiчваецца зыходзячы з памеру зарплаты парушальнiка. Гэта робiцца для таго, каб нават вельмi багатыя людзi разумелi, што неабходна прытрымлiвацца правiлаў дарожнага руху.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiтайскi рабочы, у якога ўкралi ўсе грошы, прайшоў пешшу 34-дзённы шлях даўжынёй у 800 км, каб павiншаваць сваю мацi з Новым годам. Свой працяглы шлях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика