Пуцін паабяцаў Еўропе газу i нафты на сто гадоў
Пуцін паабяцаў Еўропе газу i нафты на сто гадоў
Расiйскiх запасаў энерганосьбiтаў хопiць для таго, каб забяспечваць свае патрэбы i патрэбы Еўропы на працягу найблiжэйшых ста гадоў. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн. "Кажу гэта цалкам адказна, абапiраючыся на сур’ёзныя даследаваннi", — дадаў Пуцiн. Паводле звестак СІА Wоrld Fасtbооk, даказаныя запасы нафты ў Расii складаюць 79 мiльярдаў барэляў, а газу — 44,65 трыльёна кубаметраў. У канцы 2008 года мiнiстр прыродных рэсурсаў РФ Юры Трутнеў заявiў, што даказаныя запасы нафты ў Расii павялiчылiся на 500 мiльёнаў тон, а газу — на 650 мiльярдаў кубаметраў. Цяпер Расiя пастаўляе 25 % вуглевадароднай сыравiны, якую спажывае Еўропа. У Латвii забароняць святкаванне Дня Перамогi?Партыя "Новы час", якой прэзiдэнт Латвii Валдыс Затлерс даручыў пасля адстаўкi прэм’ер-мiнiстра Iварса Годманiса фармiраванне новага ўрада рэспублiкi, у аўторак запатрабавала ад Рыжскай Думы забаранiць правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў у сталiцы, прысвечаных Дню Перамогi 9 мая. Аб гэтым паведамiў старшыня фракцыi "Новага часу" ў Рыжскай Думе Олаф Пулкс. Дэпутат выказаў шкадаванне ў сувязi з тым, што ў панядзелак Рыжская Дума забаранiла правядзенне 16 сакавiка мерапрыемстваў, прысвечаных памяцi былых легiянераў SS. "Спадзяюся, што Рыжская Дума будзе паслядоўная i забаронiць правядзенне мерапрыемстваў каля помнiка Воiнам-Вызвалiцелям у Рызе 9 мая", — сказаў Пулкс. Гордан Браўн прапанаваў беспрацоўным за паўгода перавучыцца на педагогаўПрэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Гордан Браун прапанаваў увесцi курсы паскоранай перападрыхтоўкi, слухачы якiх змогуць за паўгода змянiць прафесiю i стаць школьнымi настаўнiкамi. Iнiцыятыва вылучаная ў шэрагу агульных мераў па рэформе дзяржаўнай службы, паведамляе Skу Nеws. Генеральны сакратар прафсаюза настаўнiкаў Вялiкабрытанii Крысцiна Блоўэр заявiла, што прапанаваныя прэм’ерам шэсць месяцаў — вiдавочна недастатковы тэрмiн для падрыхтоўкi квалiфiкаванага настаўнiка. "Мне гэтая iдэя наогул не здаецца разумнай", — удакладнiла Блоўэр. Акрамя таго, паводле яе меркавання, увядзенне падобнай практыкi падарве аўтарытэт прафесii ў цэлым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiх запасаў энерганосьбiтаў хопiць для таго, каб забяспечваць свае патрэбы i патрэбы Еўропы на працягу найблiжэйшых ста гадоў. Аб гэтым заявiў п
|
|