Каб не наклікаць бяду
Каб не наклікаць бяду
З пакалення ў пакаленне, ад дзедаў да ўнукаў перадавалiся правiлы паводзiнаў у сям’i, у момант правядзення сямейна-радавых святаў цi паўсядзённага жыцця, каб абаранiць сябе i сваiх родных ад заўчаснай смерцi, г. зн. "не наклiкаць бяду": l Катэгарычна забаранялася браць што-небудзь з магiлы цi могiлак — гэта значыць прынесцi ў хату новую бяду. l Катэгарычна забаранялася ўвечары месцi ў хаце падлогу — гаварылi так: кагосьцi роднага "вымятаеце". Акрамя гэтага, забаранялася месцi падлогу двума венiкамi адначасова. l Катэгарычна забаранялася месцi падлогу 9 лiпеня, на Фядору. Народныя знахары папярэджвалi: наклiкаеце на сваiх родных бяду. l Забаранялi месцi падлогу пры нябожчыку, казалi так: хутка "вынесеце" каго-небудзь яшчэ. Вымятаць i мыць падлогу дазвалялася толькi тады, калi працэсiя з нябожчыкам пайшла на могiлкi. І яшчэ — выносiць смецце i вылiваць брудную ваду дазвалялася толькi тады, калi людзi вернуцца з могiлак. l Забаранялася ў нядзелю ўзбiваць пярыну — казалi так: "паклiчаце ў хату смерць". l Старыя людзi гаварылi: цяжарная жанчына не павiнна быць хроснай мацi i хрысцiць дзiця, iнакш хтосьцi з гэтых двух немаўлят пойдзе з жыцця. l Не раiлi браць хроснымi бацькамi людзей з такiмi ж iмёнамi, як i ў бацькоў хрэснiка. У такiм выпадку хросныя бацькi хутка "заменяць" родных. l Пад страхам смерцi забаранялася вырубаць дрэвы на могiлках!!! l Нават жартам, па недарэчнасцi цi па асабiстым неразуменнi нiколi i нiкому не жадайце смерцi. Гэты праклён можа павярнуцца супраць вас! Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пакалення ў пакаленне, ад дзедаў да ўнукаў перадавалiся правiлы паводзiнаў у сям’i, у момант правядзення сямейна-радавых святаў цi паўсядзённага жыц
|
|