АБС-тракты, цi Як узнiкаюць мастацкiя выбухi?
АБС-тракты, цi Як узнiкаюць мастацкiя выбухi?
Чалавеку патрэбныя ўзрушэннi — гэта проста як "а" i "б". Калi эмоцыi круцяцца бясконца па заведзеным коле, рана цi позна нешта можа зламацца ўнутры, нiбыта рэсора, кола адвалiцца i стане зразумела, што немагчыма ехаць далей. Без новага кола, без вiру эмоцый, якiя сваёй энергiяй будуць рухаць цябе. Таму на выставу "Абстракт-2009" я iшла з таемным чаканнем, што змагу памяняць кола, i манатонны рух жыцця набудзе новы тэмп. Чалавеку патрэбныя ўзрушэннi — гэта проста як "а" i "б". Калi эмоцыi круцяцца бясконца па заведзеным коле, рана цi позна нешта можа зламацца ўнутры, нiбыта рэсора, кола адвалiцца i стане зразумела, што немагчыма ехаць далей. Без новага кола, без вiру эмоцый, якiя сваёй энергiяй будуць рухаць цябе. Таму на выставу "Абстракт-2009" я iшла з таемным чаканнем, што змагу памяняць кола, i манатонны рух жыцця набудзе новы тэмп.Памятаю, як гадоў дваццаць таму я хадзiла на мастацкiя выставы менавiта за гэтым: хваля перамен выносiла з глыбiнь iншае мастацтва, зусiм не падобнае на тое, што панавала яшчэ нядаўна. Стала зразумела: у чалавечай свядомасцi ёсць шмат таго, што хоча выйсцi за рамкi прынятых межаў, i творы мастакоў iмкнуцца паказаць не столькi знешнi свет, колькi ўражаннi ад яго. Прайшоў час. І мастакi з Вiцебска робяць тое ж самае. 1. Вiцебскi тракт Шляхi мастацтва непрадказальныя. Але хто хоча, той ведае, дзе i што шукаць. Палац мастацтва за апошнiя месяцы паспрабаваў задаволiць i аматараў рэалiзму (у студзенi), а ўжо напрыканцы лютага адзначыў 90-годдзе Вiцебскай мастацкай школы выставай "Абстракт". У параўнаннi з папярэдняй вялiкай аб’яднанай выставай гэтая — гiмн рэвалюцыi. Той, якая адбылася ў мастацтве амаль 100 гадоў таму, дзякуючы тэарэтыку супрэматызму Казiмiру Малевiчу. Гэта была яго асабiстая рэвалюцыя, але Беларусь да яе здолела прычынiцца дзякуючы таму, што ў Народную мастацкую вучэльню Вiцебска, адкрытую Шагалам яшчэ да ад’езду з радзiмы, прыехаў выкладаць у 19-м годзе Малевiч i працаваў тут тры гады. У гэтым беларускiм горадзе яго iдэi па-ранейшаму жывуць i перамагаюць. Гэта даказваюць 26 удзельнiкаў выставы, якiя працягваюць традыцыi вiцебскай школы абстрактнага мастацтва. Менавiта яны вырашылi адзначыць яе 90-годдзе выставай у сталiцы. Напэўна, таму на выставе можна бачыць iмправiзацыi на тэму "Чорнага квадрата" ад розных аўтараў. Вiктар Шылко прапанаваў, напрыклад, "Чырвоную раму для чорнага квадрата". Галiна Васiльева ўвогуле стварыла серыю "Квадраты". А Валерый Шчасны асэнсаваў ролю геаметрычнай фiгуры вельмi па-сучаснаму: "Квадрат яднання". I пэўны сэнс у гэтым сапраўды ёсць. Але гэты сэнс быў закладзены хутчэй самiм вынаходнiкам самага мастацкага квадрата Казiмiрам Малевiчам. Яго квадрат сапраўды аб’яднаў свет новай iдэяй, паўплываўшы не толькi на выяўленчае мастацтва, а яшчэ i на iншыя галiны творчасцi, нават архiтэктуру. 2. Чорнае трактаванне Квадрат — самая элементарная геаметрычная фiгура. Але чорны квадрат на белым фоне вярэдзiць розумы мiльёнаў людзей, прыцягвае да сябе ўвагу даследчыкаў i аматараў жывапiсу, выклiкае спрэчкi. Шматлiкiя даследчыкi iмкнулiся разгадаць таямнiцу "Чорнага квадрата". Сам аўтар казаў, што карцiна зроблена iм пад уздзеяннем бессвядомага. Значыць, пры разглядзе яе трэба выйсцi за рамкi традыцыйнага ўспрымання, выйсцi за межы таго, што бачнае. Тады ў чорным квадраце можна ўбачыць рознакаляровы куб. Усе формы i фарбы свету. Свет не выглядае плоскiм i чорна-белым, калi дадаць свайго ўяўлення. Самая знакамiтая абстракцыя Малевiча ў 1915-м годзе дала пачатак новаму напрамку "супрэматызм". Сёння Вiцебскiя мастакi таксама не заклапочаны выяўленнем прадметаў. Такiм чынам мы сапраўды маем справу з працягам традыцыi Малевiча. У кантэксце творчасцi Малевiча само слова " традыцыя" гучыць дзiўна. Таму што ён свядома i мэтанакiравана сам увесь час iмкнуўся разбураць традыцыю. Таму i стаў хiба не самым уплывовым рэвалюцыянерам у жывапiсе. Прычым у глабальным сэнсе: яго iдэi вельмi хутка распаўсюдзiлiся не толькi па рэвалюцыйнай Савецкай краiне, але пайшлi ў свет i прыжылiся там больш паспяхова, чым на радзiме, далi штуршок да развiцця новых форм. Сам Малевiч верыў у перамогу сваiх iдэй i не звярнуўся да традыцыi нават перад тварам смерцi: яго пахавалi ў спецыяльнай "супрэматычнай" труне, якая была распрацаваная iм самiм... У яго былi прыхiльнiкi. Былi аднадумцы. Былi вучнi. Цiкава, а як бы ён паставiўся да традыцыi свайго iмя? 3. Абстрактныя варыяцыi Зразумела, адна справа—быць першапраходцам, iншая — iсцi па ўжо пракладзенай сцежцы. З гэтага пункту гледжання наша сучаснае мастацтва ўсё яшчэ трымаецца на мастацкiх iдэях, якiя прайшлi выпрабаванне часам. У такiм сэнсе гэта хутчэй эксперыменты з мiнулым, зробленыя на новым узроўнi. Эксперыменты, якiя дакладна маюць неаспрэчны поспех у гледачоў, якiя чакаюць чаго-небудзь не такога, як у жыццi. А чаго-небудзь такога, як у Аляксандра Салаўёва цi Аляксандра Малея. Цi зусiм нечаканых "Доказаў" на карысць абстрактнага ручнога ткацтва ад Вiялеты Някрасавай, што спалучыла беларускую традыцыю з супрэматычнай. А яшчэ ёсць абстрактныя скульптуры ў выглядзе квадрата, нават абстрактнае скульптурнае сонца i месяц. Расклады Антанiны Фалей парушаюць законы ўспрымання твора на плоскасцi. Безумоўна, у наш час не так проста праявiць сапраўднае мастацкае вынаходнiцтва, у аснове якога ва ўсе часы стаяла найперш спроба зрабiць нешта новае. Здаецца, усё ўжо было, усё ўжо паспрабавалi. У свеце з часоў Малевiча шмат што змянiлася, у мастацтве ўзнiклi новыя формы адлюстравання свету, новыя вiды вiзуальных мастацтваў, якiя выходзяць за межы не тое што творчасцi — прасторы. I сапраўды, нiбыта той грыбны дождж, у адной з iнсталяцый сапраўдная творчая iдэя прарастала скрозь самыя цвёрдыя i нечаканыя рэчы. Некалi простая геаметрычная форма-знак не была звязаная з нейкiм вобразам цi паняццем, i сведчыла яна пра абсалютную свабоду стваральнiка, уяўляла акт чыстай творчасцi. Была сiмвалам творчай смеласцi i самаахвярнасцi. Пра гэта думаеш, углядаючыся ў твор Валянцiны Ляховiч "Сцяна памяцi", дзе сярод абстрактных фiгур бачыцца крыж. Кожны творца нясе свой, памяняць цi ўзяць чужы — немагчыма. Толькi так можна прыйсцi да бессмяротнасцi. Ларыса ЦIМОШЫК. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавеку патрэбныя ўзрушэннi — гэта проста як "а" i "б". Калi эмоцыi круцяцца бясконца па заведзеным коле, рана цi позна нешта мож
|
|