Званок па тэлефоне можа стаць ахвяраваннем для хворых сірот
Званок па тэлефоне можа стаць ахвяраваннем для хворых сірот
У Беларусi ў сакавiку гэтага года пачала працаваць дабрачынная тэлефонная лiнiя "Захавай жыццё", паведамiлi ў ГА "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнiкаў". Праект рэалiзаваны Мiжнародным дабрачынным грамадскiм аб’яднаннем (МДГА) "Здароўе ў ХХІ стагоддзi". Паводле слоў старшынi праўлення МДГА Яўгена Зарэцкага, пры дапамозе тэлефоннай лiнii арганiзаваны збор сродкаў для аказання дапамогi цяжка хворым дзецям, якiя засталiся без бацькоў. Каб стаць удзельнiкам дабрачыннай акцыi, неабходна набраць нумар 8 902 101 3333. Кошт аднаго званка складае Br4,7 тыс. Першыя дзесяць секунд пасля званка, у час якiх аператар тлумачыць умовы праекта, з’яўляюцца бясплатнымi. Каб званок стаў дабрачынным, неабходна дачакацца аповеду пра праект. Сабраныя сродкi пойдуць на набыццё памперсаў i iншых прадметаў гiгiены для дзяцей, якiя жывуць у сталiчных дамах дзiцяцi № 1 i № 2. Справаздача аб выкарыстаннi грошай будзе размешчана на сайце арганiзацыi. Трэба адзначыць, што збор сродкаў праз выдзеленую тэлефонную лiнiю вельмi распаўсюджаны ў краiнах Заходняй Еўропы. У Германii, напрыклад, на падобную лiнiю ў дзень паступае да 600 званкоў. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў сакавiку гэтага года пачала працаваць дабрачынная тэлефонная лiнiя "Захавай жыццё", паведамiлi ў ГА "Беларуская асацыяцыя
|
|