Беларусь i Арменiя плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўніцтва
Беларусь i Арменiя плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўніцтва
Беларусь i Арменiя плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўнiцтва, якi стане адным з дзейсных iнструментаў актывiзацыi двухбаковага гандлю. Аб гэтым было заяўлена 13 сакавiка на сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Арменii Аляксандра Лукашэнкi i Сержа Саргсяна. Беларусь i Арменiя плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўнiцтва, якi стане адным з дзейсных iнструментаў актывiзацыi двухбаковага гандлю. Аб гэтым было заяўлена 13 сакавiка на сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Арменii Аляксандра Лукашэнкi i Сержа Саргсяна.На сустрэчы абмеркавана шырокае кола пытанняў, якiя маюць узаемную цiкавасць, а таксама актуальная мiжнародная тэматыка. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, у дзвюх краiн няма закрытых тэмаў для перагавораў. "СМІ выбудоўваюць розныя блокi, схемы нашых сустрэч i перагавораў. Мы самыя цесныя саюзнiкi, i ў нас няма наогул закрытых тэмаў для перагавораў, пачынаючы ад ваенна-тэхнiчнага супрацоўнiцтва i заканчваючы эканамiчнымi, фiнансавымi пытаннямi, пытаннямi гандлю. Мы гэта нiколi не ўтойвалi. Усё будзем абмяркоўваць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Няхай той, хто перажывае, не перажывае, той, хто хвалюецца, няхай не хвалюецца. Я прыехаў у брацкую краiну. Мяне тут прымаюць i сустракаюць, як трэба, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да свайго армянскага калегi. — Вы у нас родны i блiзкi чалавек. Мы ведаем цудоўна, як жывуць армяне i тут, i ў нас. Праблем у нас яны нiколi не стваралi". Прэзiдэнт таксама дадаў, што на парадак дня перагавораў вынесены многiя пытаннi, якiя падлягаюць вырашэнню на вышэйшым узроўнi. На сустрэчы было асаблiва адзначана, што вiзiт кiраўнiка беларускай дзяржавы надасць добры iмпульс развiццю гандлёва-эканамiчных адносiнаў памiж Беларуссю i Арменiяй. Цяпер Арменiя займае 11-е месца ў тавараабароце Беларусi з краiнамi СНД, што не адпавядае патэнцыялу дзвюх краiн. Плануецца, што адным з дзейсных iнструментаў актывiзацыi двухбаковага гандлю стане савет дзелавога супрацоўнiцтва. У сваю чаргу Серж Саргсян пацвердзiў намер Арменii актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва з Беларуссю. Перагаворы двух лiдараў праходзiлi ў выключна цёплай i дружалюбнай атмасферы. У Арменii Беларусь па аб’ёме iмпарту знаходзiцца на чацвёртай пазiцыi сярод краiн СНД (пасля Расii, Украiны, Грузii). У 2008 годзе тавараабарот памiж дзвюма краiнамi склаў $28,2 млн. У 2008 годзе ў Арменiю пастаўлялiся 149 назваў беларускiх тавараў, чвэрць з якiх была прадстаўлена на армянскiм рынку ўпершыню. У структуры беларускага экспарту ў Арменiю ўстойлiвыя пазiцыi займае прадукцыя машынабудавання. У Арменii створаны i дзейнiчаюць больш за 25 суб’ектаў тавараправоднай сеткi беларускiх вытворцаў (у асноўным армянскiя кампанii — дылеры i дыстрыб’ютары беларускiх прадпрыемстваў). Функцыянуюць два прадпрыемствы з удзелам беларускага капiталу: ЗАТ "Гандлёвы дом "БелАр" i ТАА "БелАЗ Каўказ Транс Сэрвiс". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Арменiя плануюць стварыць савет дзелавога супрацоўнiцтва, якi стане адным з дзейсных iнструментаў актывiзацыi двухбаковага гандлю. Аб гэтым
|
|