У маладосці кожны дзед меў цікаўнасць да кабет
У маладосці кожны дзед меў цікаўнасць да кабет
Што было — было. Хоць i за польскiм часам. Вясковец адзiн (яго Цiханам звалi) у грыбы падаўся. Ідзе, значыць, па сцежках лясных, да зямлi прыглядаецца. Раптам бачыць — заяц пад кустом: спiць як пшанiцу прадаўшы... А ўжо доўгi, сыты, вялiкi. "От, каб яго злавiць, — думае Цiхан, — i потым прадаць! Гэта ж якiя грошы ўтаргаваў бы!.. Да iх (разважае далей) пару злотых дадай — i харошую свiнку купiш. Праз месяц яна пагукуе, прывядзе 12 парасят (лепей, зразумела, свiнак). А потым i яны падрастуць, апаросяцца... Цешыцца Цiхан: гэтак праз год у мяне свiнаферма ўтворыцца! Сала-мяса назапашу — поўныя кубельцы, прадаваць пайду. Грошай — цэлыя кiшэнi будуць! Цiхан нават паляпаў па iх, каб пераканацца, як многа ўлезе. Прычым цiхенька паляпаў, але зайца пабудзiў: усхапiўся той i як дасца ў лес! Што крыўдна — не адзiн: разам з той свiнкай (ужо, лiчы, купленай), з яе 12 вiртуальнымi парасятамi, з поўнымi кубельцамi сала-мяса i кiшэнямi грошай... А мужык, бедны, застаўся — у лесе, адзiн... Цiхан нават паляпаў па iх, каб пераканацца, як многа ўлезе. Прычым цiхенька паляпаў, але зайца пабудзiў: усхапiўся той i як дасца ў лес! Што крыўдна — не адзiн: разам з той свiнкай (ужо, лiчы, купленай), з яе 12 вiртуальнымi парасятамi, з поўнымi кубельцамi сала-мяса i кiшэнямi грошай... А мужык, бедны, застаўся — у лесе, адзiн...
Цiхан нават паляпаў па iх, каб пераканацца, як многа ўлезе. Прычым цiхенька паляпаў, але зайца пабудзiў: усхапiўся той i як дасца ў лес! Што крыўдна — не адзiн: разам з той свiнкай (ужо, лiчы, купленай), з яе 12 вiртуальнымi парасятамi, з поўнымi кубельцамi сала-мяса i кiшэнямi грошай... А мужык, бедны, застаўся — у лесе, адзiн...
Гэту гiсторыю нашаму пастаяннаму аўтару Вiктару Федараку са Скiдзеля расказала калiсь бабуля. Ён распавёў нам. Прычым... без нiякай сувязi як быццам: у сэнсе, гэта гiсторыя — асобна, вершы на конкурс — асобна... I хоць бы на здымку якое свiнства было! Зрэшты, нашы чытачы ўжо ведаюць, што, калi задацца мэтай, там, на здымку, усё чыста ўбачыць можна! Нават тое, чаго... няма. "Я даўно ўжо ўзяў за правiла — кожнае конкурснае заданне некаму паказваць: жонцы, знаёмай моладзi, калегам па працы. I не проста дзеля цiкавасцi, — дзелiцца вопытам спадар Гаўрыш з вёскi Навасёлкi, што на Пастаўшчыне. — Яны мне iдэi падкiдваюць. Вось i цяпер адзiн малады чалавек глянуў на здымак i адразу ўспомнiў, як з сябрамi калiсь падпрацоўваў, дзе пашанцуе: то вагоны разгружалi, то кур’ерылi, то ў дзядоў Марозаў апраналiся...". Адсюль i радкi: Часу дзедка не губляе, Вiдаць — хлопец з галавой: З адной грошы зарабляе А прагульвае — з другой. Вось i скажыце: гэта што — не свiнства?! Ды стопрацэнтнае ж! З боку асобна ўзятага мужчыны (дзеда Мароза) у дачыненнi да асобна ўзятай Снягуркi... Якую (ды абурэнню проста межаў няма!) Скарацiў дзед дзеўку-цноту, Не за дрэнную работу А за то, што гонар мае, Быць у служках — не жадае... Заклiкаю спадароў Правучаць такiх "дзядоў"! Грэх не далучыцца да гэтага заклiку (дададзiм — ад Мiколы Старых з Гомеля), грэх i насамрэч не правучыць начальнiка-панка. Вось толькi — прабачце — цi ёсць каму? Спадары (са здымка... Цi там не яны?) ужо, бач, сабралiся... I не трэба, мусiць, пiсаць, для чаго; куды яны потым пойдуць. Шкада дзяўчыну (цi ўсiх iх? Увогуле?), бо Хлопцы — у кучу! I кагалам — Падалiся ў гастраном А куды ж iсцi дзяўчатам? Вось i лезуць напралом, — пiша (трэба разумець, пра чарнявую?) спадар Федарака. Чаму да старога — ведае спадарыня Лабажэвiч з Клецка: У каго ў мяшку даляры, Той заўсёды будзе ў пары! Бо, як з жалем прызнае той жа Валерый Гаўрыш, "змянiлiся норавы, змянiлiся запатрабаваннi. Цi не ўсе дзяўчаты мараць цяпер выйсцi замуж за багачоў, за алiгархаў. Хай па гадах яны старэйшыя за iх бацькаў або нават за дзядоў, — абы забяспечвалi, абы грошы давалi на "прыгожае", бесклапотнае жыццё". Так што: Не судзiце, людцы, строга — Тут не канкурэнцыя. Тут — разлiк, бо ў старога У пушчы рэзiдэнцыя. А як у ёй будзе жыцца — справа, маўляў, дзясятая. Ды i выйсце — як граблi. У сэнсе, простае: Дзеда, бач, захамутала I яму вось так сказала: "Голуб сiвы мой, не бойся — Не ўжывёмся — развядзёмся!" Падслухала гэтую размову спадарыня Лабажэвiч. А, можа, i памыляецца яна, можа, зладзiцца ў iх неяк, бо, па-першае, багаты мужчына старым не бывае, а па-другое (як пiша спадар Дубовiк з Бярэзiншчыны): Ёсць яшчэ ў дзеда порах, Цягне дзеда на iнтым: Наглядзеўся дзевак голых Ён на гульбiшчы крутым. Каб чаго лепшага... А гэтага цяпер цi не паўсюль наглядзецца можна. Што, дарэчы, мужчынам не на карысць. Куды лепш, калi дзеўкi-маладзiцы-жанчыны — апранутыя. I... нашы: У Беларусi ходзяць гусi I прыветлiвы народ. А якiя тут Марусi... Застаюся на ўвесь год! — за дзядка абяцае спадар Федарака. Але тут яму б добра вызначыцца, да якой з Марусяў прыстаць. Бо можна ж, можна разахвоцiцца, кiнуцца ў любошчы i пра ўсё забыцца. А помнiць трэба... Пра што, — напiсаў Уладзiмiр Лясун з Бярэзiншчыны: Дзед Мароз, прыняўшы чарку, Быць рашыў падобным шаху: Дзвюх дзяўчат павёў дахаты I не сцямiў, барадаты: Калi двойчы ты жанаты — Двойчы можаш быць рагаты. I яшчэ адно папярэджанне яму, старому (ад iмя Снягуркi) — выдала спадарыня Целяшэўская з г.п. Iвянец: зазiрнуць у пашпарт, перш чым кiдацца ў нейкiя авантуры, запомнiць лiчбы. Бо У маладосцi кожны дзед Меў цiкаўнасць да кабет. А ў такiм узросце... Ды трывожна штосьцi. Мо, глядзi, дзед, не флiртуй, З хворым сэрцам — не жартуй. Аб здароўi сваiм дбай I гуд бай, май лав, гуд бай! Падобна на ўнучку, праўда? Папярэдзiла i пайшла сабе. А ты, дзед, вырашай. Думаеце, гэта проста? Тады паспрабуйце: пастаўце сябе на месца старога (як гэта зрабiў спадар Федарака) i адчуйце (а потым — пачуйце!): Ну i дзеўка ж ля пляча! Я iду — балдзею! Спытаў: вучышся ты дзе? — Не, я, кажа, умею. Можа ж такое быць — не падманвае яна, праўду кажа, а праверыць хочацца. Вось дзед i iдзе. На злом галавы. Куды? Не напiсаў пра гэта нiхто, а вось як (iдзе) — Глафiра Iльiнiчна Малевiч з вёскi Старына Мядзельскага раёна: Тут нiякага сакрэту — Падчапiў стары кабету Ды iдзе, задраўшы нос, А ўнучцы — мора слёз. Мiнчанка Ала Тарасiк дакладна ведае нават, з-за чаго яны, гэтыя слёзы: Дзед дзяўчыну ў дом вядзе, Унучка — зажурылася: Гэта ж ясна — быць бядзе: Спадчына накрылася. Можна, ну зразумела ж, змiрыцца з гэтым. А трэба — пераканана, прынамсi, спадарыня Целяшэўская, тэрмiнова нешта рабiць — змагацца. Прычым — што прыемна — з дапамогай любiмай газеты: Мой дзядуля, як нап’ецца, Ля дзяўчатак так i ўецца: З маладзенькай у двары, Бач, гуляе... Да пары. Бо я зараз жа пайду Напiшу ў сваю "Звязду", Што адбiўся дзед ад рук... Мо, дасць рады Янка Крук? Пакiдаць старога сам-насам з дзеўкай не раiць i спадар Гаўрыш: Не збягай, Снягурка, стой, Чытачы "Звязды" — з табой! Не дапусцiм мы бяду, Змылiм дзеду бараду. Атрымае сваё й "цаца" — Бач, ёй хочацца палацаў... Зрэшты, хто тут "цаца", а хто не, разабрацца цяжка, бо I такое, брат, бывае — Дзеўка снежная бяла, А так мужа давяла, Што ён чорную шукае, — напiсалi сужэнцы Астроўскiя. I тым самым нагадалi стары анекдот: вясна, вулiца, два мужыкi, мiма iх — маладзiца. А ўжо вабная!.. У аднаго аж пяты засвярбелi — услед за ёй так i даўся б... Другi спынiў, сказаў: "Уяўляеш, а некаму ж i яна ўсе вантробы праела". Зрэшты, многiя ўдзельнiкi конкурсу нiякага "крымiналу" нi старому, нi сяброўцы яго не прыпiсваюць. Прынамсi, спадар Гарачоў з вёскi Даўнары Iўеўскага раёна за землякоў сваiх пiша: Думаем — не без падстаў — З мужам ходзiць Нюрка, Каб ён часам не прыстаў Да якой Снягуркi. А потым, Божа баранi, i не растаў яшчэ. Хоць спадарынi Гудачковай з Жыткавiчаў Дзiўным то здаецца: Ля Мароза — грэцца... Ён змянiўся неўпрыкмет: Быў — Мароз. Стаў цёплы дзед. Мо ад глабальнага пацяплення? А мо, як кажуць, каўтануў чаго? Гарачага. Больш за тое — лiшку ўзяў. Як i трэба было чакаць. Таму спадар Пуцейка з Вiлейкi Снягурцы i падказвае: Рэпертуару новага Ад дзеда не чакай: Забраць сама не здолела? Падмогу выклiкай. Бо яно ж i зразумела: Падарункаў неслi шмат I за кожны — як нальюць... Бач — Снягурка iдзе сама, А Мароза ўжо вядуць! — пiша спадарыня Гудачкова. Што прыкладна так i павiнна быць, бо (меркаванне спадара Федаракi): Не сапраўдная ж зiма — Люты без марозу! Не сапраўдны й дзед Мароз, Калi ён — цвярозы? Што ўражвае — гэтыя стэрэатыпы бачыць нават дзятва. Не верыце? То чытайце: Не мяняецца такое: Новы год... I зноў iх трое. У сэнсе — альбо трое мужыкоў паўсюль, альбо мужык (непiтушчы, цвярозы) адзiн, а жанчын пры iм — дзве. Хто гэта заўважыў? Яна Вайда, вучанiца 5 класа А СШ № 3 г. Вiлейка. Зрэшты, асабiстае жыццё на тое i асабiстае, каб кожны сам вырашаў i кiм быць, i з кiм, i якiм... Але ж на здымку (як мяркуе спадарыня Чыгрынава з вёскi Забалацце Вiлейскага раёна) — сапраўдная вытворчая драма разыгралася: Загуляў, бач, дзед Мароз I забыўся, што ён бос... Праявiўшы тут характар, Умяшалася бухгалтар: — Пабалдзеў, мiлок? I годзе: Процьма спраў у новым годзе! За яго — i павяла на працоўнае месца. Бо не да гуляў жа! Асаблiва сёлета: З чым, Мароз, да нас прыйшоў? Што ў мяшку прынёс ты людзям? У цяпле i з газам будзем? А як крызiс? Утрасём? — хвалююцца за краiну сужэнцы Астроўскiя з Мiнска. Хочацца верыць — што ўтрасём, што перажывём. Верыць у лепшае. Таму i агляд хочацца завяршыць аптымiстычным: Дзед Мароз — чырвоны нос, Дзецям ёлку не прынёс, Са Снягуркай пасварыўся Посах недзе свой забыўся, Галаву — й даўно згубiў, Хоць гарэлкi i не пiў... А ўсяму вiной — яна: Прыгажуня, як вясна. I таму трэба прытулiць яе да сябе — моцна-моцна! I вось так, поруч, прайсцi — праз цяжкасцi, праз жыццё! Чаго i хацелася б пажадаць усiм чытачам газеты. Што ж да вынiкаў папярэдняга этапу, то лепшыя радкi пра дзеда на канi i машыну ззаду, па меркаваннi вялiкага чытацкага журы, злажылi спадарынi Чыгрынава з Вiлейшчыны, Лабажэвiч з Клецка, Тарасiк з Мiнска, сужэнцы Астроўскiя, спадары Гаўрыш з Пастаўшчыны, Нефiдовiч з Лунiнеччыны, Дубовiк з Бярэзiншчыны i Сiтнiк... З чым пагадзiлася журы маленькае — рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцам газету (на трэці квартал) накiроўваецца ў вёску Палажэвiчы Старадарожскага раёна. Калi хочаце, каб да вас, — далучайцеся. Здымак, як заўжды, дадаецца. Валянцiна Доўнар. Фота Анатоля Клешчука. P.S. Ад iх жа — шчыры дзякуй усiм, хто напiсаў (асабiсты рэкорд спадарынi Лабажэвiч — 52 подпiсы). I гэткiя ж шчырыя прабачэннi тым, чые радкi проста не змясцiлiся. Ад iх жа — шчыры дзякуй усiм, хто напiсаў (асабiсты рэкорд спадарынi Лабажэвiч — 52 подпiсы). I гэткiя ж шчырыя прабачэннi тым, чые радкi проста не змясцiлiся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што было — было. Хоць i за польскiм часам. Вясковец адзiн (яго Цiханам звалi) у грыбы падаўся. Ідзе, значыць, па сцежках лясных, да зямлi прыглядаецца
|
|