Бываюць выпадкi, калi зямлю можна аформiць толькi ў арэнду...
Бываюць выпадкi, калi зямлю можна аформiць толькi ў арэнду...
Вельмi прашу дапамагчы мне ўзаконiць зямлю, якая засталася мне ў спадчыну ад бацькоў разам з домам на некалькi спадчыннiкаў. Праблемай з’яўляецца тое, што адзiн са спадчыннiкаў з’яўляецца грамадзянiнам Расii. Аднак нам стала вядома, што, паводле новага кодэкса аб зямлi, у пажыццёвае валоданне зараз дазваляецца афармляць зямлю i замежным грамадзянам, калi апошнiя атрымалi ўчасткi ў спадчыну. Мясцовыя ўлады на месцы нам у гэтым адмаўляюць. Дапамажыце адшукаць справядлiвасць. Святлана Юрская, <І>г. Мiнск. <І>г. Мiнск.
Лiст i дакументы Святланы Васiльеўны мы накiравалi ў Дзяржкамiтэт па маёмасцi, адкуль атрымалi наступны адказ: У адпаведнасцi з часткай трэцяй артыкула 14 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ад 23 лiпеня 2008 года, якi ўвайшоў у сiлу 1 студзеня 2009 года, зямельныя ўчасткi могуць давацца ў пажыццёвае спадчыннае валоданне замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства, якiя з’яўляюцца сваякамi спадчынадаўцы, для абслугоўвання перададзеных у спадчыну жылога дома, зарэгiстраванай арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi кватэры ў блакiраваным жылым доме, дачы, садовага домiка, размешчаных на зямельных участках, дадзеных спадчынадаўцу ў пажыццёвае спадчыннае валоданне. Зыходзячы з iнфармацыi, якая змяшчаецца ў вашым звароце, а таксама даданых да яго матэрыялаў, зямельны ўчастак спадчынадаўцу (Муравiцкай О.Я.) у пажыццёвае спадчыннае валоданне не даваўся. Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi ад 4 студзеня 1999 года, якi дзейнiчаў да 1 студзеня 2009 года, не была прадугледжана магчымасць выдзялення зямельных участкаў у пажыццёвае спадчыннае валоданне замежным грамадзянам, у тым лiку грамадзянам Расiйскай Федэрацыi. Такiм чынам, у сiтуацыi, што разглядаецца, перадача зямельнага ўчастка на праве агульнага пажыццёвага спадчыннага валодання спадчыннiкам Муравiцкай О.Я., адзiн з якiх з’яўляецца замежным грамадзянiнам, не можа быць ажыццёўлена. Спадчыннiкi Муравiцкай О.Я. маюць права завяршыць працэдуру афармлення дакументаў, якiя засведчваюць права на зямельныя ўчасткi, на падставе рашэнняў Астрашыцка-Гарадоцкага сельскага выканаўчага камiтэта ад 7 сакавiка 2007 г. № 178 i ад 7 сакавiка 2007 г. № 179. Адзначаем таксама, што дзейным заканадаўствам не прадугледжана неабходнасць прыкладання да дагавора арэнды зямельнага ўчастка плана гэтага ўчастка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi прашу дапамагчы мне ўзаконiць зямлю, якая засталася мне ў спадчыну ад бацькоў разам з домам на некалькi спадчыннiкаў. Праблемай з’яўляецца тое,
|
|