Была — дзяржаўная...
Была — дзяржаўная...
Кватэрнае пытанне
Мы з мужам — маладая сям’я, жывём у майго дзядулi (яму ўжо больш за 80 гадоў). Кватэра трохпакаёвая, дзяржаўная, плошчы хапае, i будавацца мы не збiраемся, а вось прыватызаваць яе, напэўна, трэба? Нейкiя грошы на гэта ёсць. Але iх мала. Цi можам мы разлiчваць на льготны крэдыт, на субсiдыю? А.Т., г. Мiнск. г. Мiнск.У адпаведнасцi з дзейным заканадаўствам ацэнка кошту жылля, якое прыватызуецца, робiцца ў цэнах, што дзейнiчаюць на дзень падачы заявы аб прыватызацыi, за вылiкам кошту яго зносу. Заканадаўства па выдзяленнi льготных крэдытаў i субсiдый грамадзянам не прадугледжвае крэдытаванне прыватызацыi жыллёвага фонду. Аднак Палажэнне аб прыватызацыi жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду, iх эксплуатацыi i рамонце (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 верасня 2001 г. № 1399 з наступнымi дапаўненнямi i змяненнямi) утрымлiвае адпаведныя льготы ў частцы выплаты кошту жылля, якое прыватызуецца (п. 24). У выпадку адсутнасцi дастатковай сумы сродкаў для аднаразовай аплаты поўнай ацэначнай вартасцi жылога памяшкання, якое прыватызуецца, аплата можа рабiцца ў растэрмiноўку на 40 гадоў пры ўмове ўнясення першапачатковага ўзносу ў памеры, не меншым за 10 працэнтаў ад гэтага кошту. Запазычанасць па плацяжах у лiк пакрыцця кошту набытых ва ўласнасць кватэр спаганяецца ў бясспрэчным парадку на падставе выканаўчых надпiсаў натарыусаў i службовых асобаў, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi маюць права ажыццяўляць натарыяльныя дзеяннi. Пры нявыплаце на працягу года чарговых узносаў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, юрыдычная асоба, якiя з’яўляюцца бокам дагавора куплi-продажу кватэры, маюць права ў судовым парадку скасаваць гэты дагавор. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам — маладая сям’я, жывём у майго дзядулi (яму ўжо больш за 80 гадоў). Кватэра трохпакаёвая, дзяржаўная, плошчы хапае, i будавацца мы не збiра
|
|