21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трэба адпачываць культурна!..

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэба адпачываць культурна!..

Працяг тэмы

 

У рэдакцыю працягваюць паступаць лiсты ад грамадзян, якiх хвалюе лёс парка iмя Купалы, дзе не месцы прыбiральнi хочуць пабудаваць кавярню. Адказаць на пытаннi, якiя найчасцей задаюць нашы чытачы, мы папрасiлi намеснiка дырэктара дэпартамента па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Мiнiстэрства культуры Ігара Чарняўскага.

— Ужо iдуць чуткi, нiбыта ў парку iмя Янкi Купалы пабудуюць казiно. Пралiце, калi ласка, святло на тое, што ж там збiраюцца будаваць насамрэч?

— Рашэнне наконт будаўнiцтва кавярнi прынятае Мiнскiм гарвыканкамам. Мiнiстэрства культуры разглядала праект па рэканструкцыi парка ў цэлым. Праектную дакументацыю распрацоўвае "Мiнскпраект". Паводле дэталёвага плана там прадугледжваецца менавiта кавярня. Пытанне наконт архiтэктуры кавярнi — асобнае. Тут можна спрачацца. Асабiста мяне прапанаваная архiтэктура не задавальняе. Рашэнне, якое было прынятае, прадугледжвала, што архiтэктура кавярнi будзе адаптаваная ў асяроддзе, у наваколле таго самага Купалаўскага музея, набярэжнай i гэтак далей. Наколькi мы бачылi дакументацыю, якая датычыцца будаўнiцтва кавярнi, то яна дазваляе намнога меншы знос дрэў, чым гэта прадугледжана Дэталёвым планам рэканструкцыi парка. Акрамя таго, iнжынерныя мерапрыемствы па пракладцы i рэканструкцыi камунiкацый прадуманы з той мэтай, каб прычынiць найменшую шкоду дрэвам. Магу сказаць, што кропка тут яшчэ не пастаўлена. Ёсць некаторыя сумненнi наконт таго, цi будзе шкода ад дадатковага аб’екта самiм дрэвам. Каб зразумець, што ў парку могуць быць кавярнi, дастаткова выехаць у тыя ж самыя Варшаўскiя Лазенкi, дзе не адна кавярня i не адзiн рэстаран. I нiчога страшнага не адбываецца. У тым жа парку ёсць паркавы транспарт, тая ж самая ахова ў Лазенках ездзiць на спецыяльным транспарце. Загрузка такiх кавярняў адбываецца ў той час, калi ў парку няма наведвальнiкаў.

— Магчыма, непаразуменнi iдуць i ад таго, што прадстаўнiкi Мiжнароднага фонду Янкi Купалы i навуковы кiраўнiк рэканструкцыi добраўпарадкавання парку не прысутнiчалi на пасяджэннi Рады, дзе абмяркоўвалiся пытаннi лёсу парку?

— Рада не зачыняе дзверы нi для каго. Калi ласка, Рада праходзiць, як правiла, у апошнi альбо перадапошнi чацвер месяца, i любы грамадзянiн цi грамадская арганiзацыя можа даведацца, якiя пытаннi разглядаюцца, i прыйсцi на Раду. А спецыяльна аднаго цi другога запрашаць... Запрашаюцца, як правiла, спецыялiсты, якiя маюць непасрэднае дачыненне, каб разглядаць прафесiйныя пытаннi.

— Нашы чытачы Заяц i Галавешка абмералi будынак прыбiральнi i атрымалi лiчбы 11 на 11. Яны цiкавяцца: цi сапраўды кавярня будзе займаць такую ж плошчу ў Купалаўскiм парку?

— З улiкам тэрыторыi добраўпарадкавання гэта крышку больш, чым сама прыбiральня. Там прадугледжана i тэраса — трэба ўлiчыць тое, што побач Свiслач.

— Якiм чынам будзе ажыццяўляцца дастаўка прадуктаў харчавання?

— Грузавога транспарту не плануецца, а дастаўка прадуктаў будзе весцiся, спецыяльным невялiкiм транспартам у час, калi парк не працуе, хутчэй за ўсё ранкам. Ёсць зона пад’езду па той жа самай набярэжнай. Таму няма праблемы з пад’ездам. Прадугледжаны спецыяльныя мерапрыемствы пракладкi камунiкацый, каб не прычынiць шкоду дрэвам. Прычым над гэтым праекцiроўшчыкi працавалi спецыяльна. Што самае цiкавае — архiтэктары, якiя маюць непасрэднае дачыненне да гэтага парка, лiчаць, што кавярня можа быць у парку, праўда, чамусьцi на iншым месцы. Я лiчу, што на месцы, якiя прапаноўваюцца (напрыклад, насупраць цырка), якраз не можа быць кавярнi. Па-першае, таму што там раслiннасць iншая, там якраз партэр помнiка, i немагчымае з’яўленне ў гэтай зялёнай зоне нейкага будынка, якога там нiколi не iснавала, гэта ландшафтная зона.

Так што тут самыя неверагодныя думкi выказваюцца. Атрымоўваецца, што адзiн архiтэктар ставiць сваё ўзгадненне на праекце, i ў той жа час пiша ў "Звязду", што ён супраць. Мы ж арыентуемся на меркаванне, якое ўзгодненае, калi бачым на праекце пэўныя подпiсы, калi ведаем, што генпраекцiроўшчык "Мiнскпраект" праектуе канкрэтны кiрунак развiцця парка. Мы ж не можам не верыць спецыялiстам.

— Ёсць пытанне наконт адпампоўкi вады.

— Там не плануецца нiякiх падземных узроўняў. Для чаго адпампоўваць ваду? Калi маецца на ўвазе каналiзацыя, то з прыбiральнi вада неяк адпампоўвалася. Так i з кавярнi будзе. Пракладаюцца iнжынерныя камунiкацыi, усталёўваецца помпа ў пэўным месцы згодна з нарматывам. Яна зусiм неабавязкова будзе ў парку. Яна ўсталёўваецца дзесьцi на выхадзе лакальнай сеткi на магiстральныя. У нас ёсць "Мiнскiнжпраект", ён увесь Мiнск забяспечвае iнжынернымi камунiкацыямi — якiя праблемы? Нiдзе пакуль што праблем з iнжынернымi камунiкацыямi не ўзнiкала, у тым лiку i ў парку. Дарэчы, усе паркi маюць iнжынерныя камунiкацыi — Горкага, Чалюскiнцаў. I нiхто не бачыў там праблем.

Нiякiя нарматывы закона не гавораць, што кавярнi ў парку не можа быць. Практыка нашых суседзяў паказвае, што можа. Безумоўна, людзi ў парку, ды i ў iншых месцах адпачынку, павiнны паводзiць сябе культурна.

Распытвала Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю працягваюць паступаць лiсты ад грамадзян, якiх хвалюе лёс парка iмя Купалы, дзе не месцы прыбiральнi хочуць пабудаваць кавярню. Адказаць на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика