...
...
Уздым узроўню вады з мiнулай нядзелi адзначаюць гiдраметэаролагi на рацэ Сож. Пакуль рака знаходзiцца ў рэчышчы, i толькi яе прыток Бесядзь выйшаў на пойму. Больш за Br200 млн., паводле папярэднiх звестак, зарабiлi вiцябчане на першым сёлета гарадскiм суботнiку, якi прайшоў 14 сакавiка. Каля 80 тыс. гараджанаў працавалi на сваiх працоўных месцах i на ўборцы гарадскiх вулiц. Сродкi пойдуць на будаўнiцтва i аснашчэнне лодачнай станцыi i лыжаролернай трасы. Грамадзяне, якiя не ўсталявалi лiчыльнiкi расходу вады, з 1 мая г.г. будуць плацiць за паслугi водазабеспячэння i каналiзацыi па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамiчна абгрунтаваных затрат. Як падлiчылi спецыялiсты камунальных службаў, сям’я з трох чалавек, якая не ўсталюе лiчыльнiк, будзе плацiць за гэтыя паслугi на Br30 тыс. у месяц больш, чым аналагiчная сям’я, што ўсталявала прыборы. Адпраўленне дызель-цягнiка Крычаў-Магiлёў з-за iлжывага паведамлення аб мiнiраваннi было затрымана. Такое паведамленне зрабiла п’яная 26-гадовая жыхарка Крычава ў 21 гадзiну 15 хвiлiн — за 9 хвiлiн да адпраўлення цягнiка. У вынiку адпраўленне дызеля адбылося толькi назаўтра ранiцай. Пасажыры, якiя купiлi бiлеты да Магiлёва, былi адпраўленыя iншым транспартам. Спецыялiсты, якiя прыбылi на месца, выбуховых прыстасаванняў не выявiлi. Праводзiцца праверка, пасля завяршэння якой матэрыялы будуць перададзеныя ў транспартную пракуратуру. Суд Бабруйскага раёна i горада Бабруйска прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волi з выпрабавальным тэрмiнам адзiн год мясцовага жыхара за незаконныя аперацыi з валютай. 33-гадовы жыхар Бабруйска займаўся такiмi аперацыямi на працягу 2007-2008 гадоў, атрымаўшы пры гэтым даход у суме Вr80,4 млн. Канфiскаваныя ў яго Вr60 млн. звернутыя ў даход дзяржавы. Мiлiцыя вядзе пошук зламыснiкаў, якiя ў Барысаўскiм раёне скралi 30 аўтапакрышак са службовай аўтамашыны грамадзянiна Польшчы. Пакрышкi знiклi на стаянцы каля АЗС за той час, пакуль вадзiцель вялiкагрузнай машыны спаў у кабiне. Зламыснiкi разрэзалi шнуроўку тэнта i скралi частку грузу. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Брытанцу Пiлiпу Картэру забаранiлi трымаць дома жывёлу пасля таго, як ён укусiў свайго сабаку.Яго сабака ўкусiў гаспадара за руку, у адказ Картэр спачатку збiў жывёлiну, а потым учапiўся зубамi ў яе нос. У вынiку сабака страцiў шмат крывi i атрымаў сур’ёзныя траўмы. Суд прызнаў, што дзеяннi Картэра не ўпiсваюцца ў рамкi неабходнай самаабароны. Суддзя забаранiў яму на 18 месяцаў мець хатнiх жывёлiн. Калi на працягу гэтага тэрмiну ён будзе заўважаны ў жорсткiм абыходжаннi з чужымi жывёламi, яго пасадзяць у турму на 12 тыдняў. Умоўны тэрмiн Пiлiпу прызначаны таму, што ён цалкам прызнаў сваю вiну. Пiльныя супрацоўнiкi банка прынялi за тэрарыста жыхара Растова-на-Доне (РФ), якi спрабаваў пакiнуць сваю зачыненую кватэру праз акно. Падазрэнне ахоўнiкаў банка выклiкала гаспадарчая сумка, якую растаўчанiн спускаў на вяроўцы з трэцяга паверха. Яны палiчылi, што ў сумцы можа знаходзiцца выбухоўка. Калi сумка дасягнула вокнаў размешчанага на першым паверсе банка, была выклiкана мiлiцыя i iншыя экстраныя службы. Спецыялiсты нiчога падазронага ў сумцы не знайшлi. Як выявiлася, мужчыну зачынiла дома жонка, каб ён не пайшоў "дабаўляць з сябрамi", аднак ён вырашыў збегчы з-пад хатняга арышту. Для пачатку мужчына вырашыў спусцiць на зямлю закусь i адзенне, а потым меркаваў i сам спусцiцца па вяроўцы. Выратавальнiкi ўгаварылi яго "не займацца глупствам", а падняць сумку ў кватэру i чакаць жонку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiльныя супрацоўнiкi банка прынялi за тэрарыста жыхара Растова-на-Доне (РФ), якi спрабаваў пакiнуць сваю зачыненую кватэру праз акно. Падазрэнне ахоў
|
|