Што вiнен — аддаць павiнен. Сам
Што вiнен — аддаць павiнен. Сам
Мы — маладая сям’я, стаiм у чарзе на кватэру, жывём на прыватнай, але плацiць за яе трэба столькi... Карацей, падумалi, а што, калi мы аддадзiм усе зберажэннi (свае, сваiх бацькоў, сваякоў) i купiм кватэру. Цi можна будзе потым, дачакаўшыся чаргi на крэдыт, скарыстаць яго на "аддачу" даўгоў? С.Ю., Мiнск. Мiнск.У адпаведнасцi з заканадаўствам iльготныя крэдыты даюцца адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк" на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў малазабяспечаным працаздольным грамадзянам, якiя знаходзяцца на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Iльготныя крэдыты даюцца грамадзянам, уключаным у спiсы грамадзян, якiя маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, з выкананнем чарговасцi, зыходзячы з часу пастаноўкi iх на кватэрны ўлiк. Калi ж сям’я вырашыць сваю жыллёвую праблему i не будзе з’яўляцца сям’ёй, якая мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, то, адпаведна, не зможа прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту. Дзейным заканадаўствам не прадугледжана выдзяленне льготных крэдытаў для вяртання даўгоў. У той жа час пры магчымасцi па месцы працы членаў гэтай сям’i можа быць разгледжана пытанне аб аказаннi матэрыяльнай дапамогi на гэтыя мэты (зразумела, пры наяўнасцi адпаведнага запiсу ў калектыўным дагаворы).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы — маладая сям’я, стаiм у чарзе на кватэру, жывём на прыватнай, але плацiць за яе трэба столькi... Карацей, падумалi, а што, калi мы аддадзiм усе зб
|
|