Адной згоды мала
Адной згоды мала
Я жыву ў працоўным iнтэрнаце, завочна вучуся ва ўнiверсiтэце. Вельмi хачу перасялiцца ў большы пакой. Цi дастаткова для гэтага згоды каменданта? I.С., Гомель. Гомель.Парадак карыстання iнтэрнатам вызначаны Палажэннем аб iнтэрнатах (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 верасня 1999 г. № 1437 у рэдакцыi пастановы ад 14 снежня 2005 г. № 1441 з наступнымi змяненнямi i дапаўненнямi). Згодна з пунктам 36 названай Пастановы, грамадзянам, якiя пражываюць у iнтэрнаце, забараняецца самавольна перасяляцца з аднаго жылога памяшканне ў другое. Перасяленне грамадзян з аднаго жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў другое ў гэтым iнтэрнаце ажыццяўляецца на падставе рашэння адмiнiстрацыi арганiзацыi па ўзгадненнi з прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi) з заключэннем новага дагавора найму жылога памяшкання ў iнтэрнаце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я жыву ў працоўным iнтэрнаце, завочна вучуся ва ўнiверсiтэце. Вельмi хачу перасялiцца ў большы пакой. Цi дастаткова для гэтага згоды каменданта? I.С.
|
|