Сельскiя? Для сельскiх
Сельскiя? Для сельскiх
Мы — маладая сям’я, жывём i працуем у сельскай мясцовасцi. Атрымалi льготны крэдыт на будаўнiцтва дома. Цяпер мужа хочуць павысiць па службе, перавесцi на працу ў суседнi райцэнтр. Цi захаваюцца ў гэтым выпадку "сельскiя" ўмовы крэдытавання? Н.Ц., Мiнскi раён. Мiнскi раён.Адказ на гэтае пытанне ўтрымлiваецца ў пункце 4 Палажэння аб парадку i ўмовах выдзялення грамадзянам iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або на набыццё жылых памяшканняў (зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 лiпеня 2002 г. № 992). Пастаянна пражываючымi i працуючымi ў сельскiх населеных пунктах i населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек (для iх прымяняюцца аднолькавыя сельскiя льготныя ўмовы крэдытавання) лiчацца грамадзяне, якiя пастаянна ў iх пражываюць i працуюць у арганiзацыях, размешчаных у такiх населеных пунктах. У выпадку працаўладкавання пастаянна пражываючых i працуючых у сельскiх населеных пунктах у перыяд ажыццяўлення будаўнiцтва жылля ў арганiзацыях, якiя знаходзяцца ў гарадах з колькасцю насельнiцтва звыш 20 тыс. чалавек, робiцца пераразлiк памеру льготнага крэдыту i змяненне ўмоў крэдытавання. Вiктар Савiцкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы — маладая сям’я, жывём i працуем у сельскай мясцовасцi. Атрымалi льготны крэдыт на будаўнiцтва дома. Цяпер мужа хочуць павысiць па службе, перавесц
|
|