У невялiкiх гарадках жыллё пакуль iстотна не патаннела
У невялiкiх гарадках жыллё пакуль iстотна не патаннела
Жыллёвая чарга даўжынёй у 13 гадоў (Заканчэнне. Пачатак ў нумары за 14 сакавіка.) У невялiкiм гарадку Лепелi Вiцебскай вобласцi жыве крыху менш за 20 тысяч чалавек, таму i тут няма агенцтваў нерухомасцi. Свае кватэры на другасным рынку жылля гаспадары рэкламуюць у гарадской газеце i праз мясцовае тэлебачанне, якое вяшчае штодзённа ўвечары па 4 гадзiны. З пачатку года попыт на гатовыя кватэры тут знiзiўся ў разы, аднак другасны рынак працягвае функцыянаваць, бо жылля ў горадзе будуецца недастаткова. Цэннiкi на гарадскiя кватэры за два апошнiя месяцы амаль не змянiлiся. Аднапакаёвыя кватэры прапануюцца па 25—30 тысяч долараў, двухпакаёвыя — за 28—38 тысяч, а трохпакаёвыя — за 40—43 тысячы долараў. Нягледзячы на слабенькi попыт, гаспадары жылля згаджаюцца скiдваць не больш 1—2 тысяч долараў са стартавага кошту. Як бачым, кватэры ў Лепелi даражэйшыя, чым у Ляхавiчах. Чаму? Спецыялiсты мясцовага агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi адзначаюць, што iх горад знаходзiцца сярод прыгожых i вялiкiх азёраў i ўвогуле мае цудоўную прыроду. Але, галоўнае, чаму тут трымаюцца такiя цэны на жыллё, заключаецца ў тым, што да апошняга часу ў горадзе будаўнiцтва новага жылля амаль не вялося. Нагадаю, што ў людзей iснуе магчымасць выкарыстоўваць iльготныя крэдыты не толькi для будаўнiцтва, але i для набыцця жылля. У мiнулыя гады гаспадары кватэр даволi часта звярталiся ў агенцтва, дзе заказвалi рынкавую ацэнку свайго жылля. Толькi пасля гэтага патэнцыйныя пакупнiкi маюць магчымасць выкарыстоўваць iльготныя крэдыты пры набыццi такога жылля. Сёлета такую ацэнку прыватнай нерухомасцi пачалi заказваць значна менш. Разам з тым, у апошнiя два гады ў Лепелi актывiзавалася будаўнiцтва шматкватэрных дамоў для чаргавiкоў, аднак наяўных аб’ёмаў жылля, якое ўзводзiцца, яўна не хапае. Паводле iнфармацыi спецыялiста жыллёвага аддзела мясцовага выканкама спадарынi Наталлi, сёння ў агульнай чарзе асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў знаходзiцца 1638 чалавек. Сёння жыллёвы аддзел прапануе будавацца па лiнii гарадскога УКБ толькi тым сем’ям, якiя стаялi ў чарзе асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў з 1996 года. Сёлета ў Лепелi плануецца пабудаваць два 40-кватэрныя пяцiпавярховыя цагляныя дамы. Атрымлiваецца, што за год у горадзе свае жыллёвыя праблемы вырашаць толькi 80 сем’яў, а астатнiя будуць чакаць. Якiм будзе кошт новага жылля для чаргавiкоў у мясцовым УКБ, дакладна пакуль не ведаюць. Па звестках на студзень, гранiчна дапушчальны кошт аднаго квадратнага метра жылля складаў 1 млн 870 тысяч рублёў. У лютым будаўнiцтва яшчэ падаражэла. Спецыялiсты УКБ упэўнены, што кошт жыллёвага "квадрата" па гэтых двух дамах будзе крыху меншы за 2 млн рублёў. Iстотна лепшая сiтуацыя назiраецца па лiнii забеспячэння жыллём шматдзетных сем’яў. Цяпер у горадзе на жыллёвым улiку знаходзiцца 54 шматдзетныя сям’i. Шмат хто з iх хутка атрымае ключы ад новых кватэр, а 16 сем’яў пачынаюць будаваць сабе жыллё. Сiтуацыя такая, што ў жыллёвыя кааператывы могуць уключацца тыя шматдзетныя сем’i, якiя сталi на ўлiк у выканкаме ў вераснi мiнулага года. Эксперты другаснага рынку нерухомасцi Лепеля ўпэўнены, што цэны на "старыя" кватэры ў горадзе абавязкова абваляцца, але не раней чым у пачатку лета. Мяркуемае патанненне прагназуецца ў памеры 15—30 %. Спецыялiсты дадаюць, што патанненне можа быць i больш iстотным, бо гэта залежыць, у першую чаргу, ад рэальных заробкаў насельнiцтва. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак ў нумары за 14 сакавіка.) У невялiкiм гарадку Лепелi Вiцебскай вобласцi жыве крыху менш за 20 тысяч чалавек, таму i тут няма аг
|
|