21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Участак у вёсцы звыш 25 сотак наследнiкi-гараджане могуць атрымаць на праве арэнды

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Участак у вёсцы звыш 25 сотак наследнiкi-гараджане могуць атрымаць на праве арэнды

Зямельны ўчастак у вёсцы, плошча якога перасягае 25 сотак, наследнiкi, пражываючыя ў горадзе, могуць атрымаць на праве арэнды. Аб гэтым паведамiў у час оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Андрэй Гаеў.

Для абслугоўвання дома ў сельскiм населеным пункце дапушчальна выкарыстоўваць зямельны ўчастак да 25 сотак. Калi ён перасягае гэту плошчу i ёсць якiя-небудзь гаспадарчыя пабудовы або шматгадовыя насаджэннi, якiя прыраўноўваюцца Грамадзянскiм кодэксам да нерухомай маёмасцi, то неабходна замацаваць за гэтым зямельным участкам адпаведнае абслугоўванне.

Калi наследнiкi не прапiсаны i не зарэгiстраваны ў сельскiм доме, атрымаць зямельны ўчастак больш як 25 сотак яны могуць на праве арэнды — для абслугоўвання саду, гаспадарчых пабудоў i для сельскагаспадарчага выкарыстання. Калi хто-небудзь з наследнiкаў зарэгiстраваны ў доме, у яго з’яўляецца права атрымаць да 1 га зямлi з улiкам плошчы ўчастка каля дома, гэта значыць 25 сотак каля дома i яшчэ 75 сотак можна атрымаць у пажыццёвае спадчыннае валоданне або ва ўласнасць для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi. Але такое права прадастаўляецца толькi зарэгiстраваным у сельскiм населеным пункце асобам, падкрэслiў Андрэй Гаеў.

У астатнiх выпадках зямля выдзяляецца на праве арэнды да 99 гадоў, пры гэтым гранiчна дапушчальныя памеры ўчасткаў не ўстаноўлены.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зямельны ўчастак у вёсцы, плошча якога перасягае 25 сотак, наследнiкi, пражываючыя ў горадзе, могуць атрымаць на праве арэнды. Аб гэтым паведамiў у ча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика