Герасім — Гракоўнiк
Герасім — Гракоўнiк
Калi гракi сядзяць ужо ў гнёздах — вясна будзе дружная, калi лётаюць бязмэтна або iх увогуле не вiдаць — вясна будзе павольная, позняя. Убачыў грака — сустракай вясну. Вясной грак прыляцеў — праз месяц снег растане. Грак зiму раскляваў. l Святога Герасiма, якi ўшаноўваецца ў гэты дзень па праваслаўным календары, у народзе клiчуць Гракоўнiкам, таму што менавiта ў гэты час пачынаўся масавы прылёт гракоў з выраю, што азначала хуткi надыход вясны: "Герасiм-Гракоўнiк гракоў нагнаў". Таму да гракоў ставiлiся з павагай i пашанай. l Акрамя таго, нашы продкi былi перакананы, што з вяртаннем гракоў знiкаюць нячыстыя i злыя сiлы, якiя былi побач з людзьмi на працягу ўсёй працяглай зiмы. Больш за ўсё баялiся кiкiмар. Вера ў кiкiмар паходзiла са старажытных часоў. Яны атаясамлiвалiся з асобным родам духаў, якiя жылi ў паветры i былi небяспечныя для сямейнага жыцця, былi нябачныя i помслiвыя. Але Герасiм-Гракоўнiк "прыводзiў" гракоў, ад якiх кiкiмара хавалася на ўсё лета. l У дзень Герасiма-Гракоўнiка пяклi хлеб у выглядзе гракоў як абярэг ад нячыстай сiлы. l Лiчылi: хто на Герасiма-Гракоўнiка новыя лапцi абуе, у таго ўвесь дзень будзе шыя рыпець. l Па паводзiнах гракоў сяляне меркавалi, якая будзе вясна: "Калi гракi дакладна ў гняздо лятуць, вясна будзе цёплая, i праз тры тыднi можна будзе выходзiць на поле". l А яшчэ раней прыкмячалi: калi гракi пакiнулi свае гнёзды — будзе бяда (пажар, паводка i г.д.). Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi гракi сядзяць ужо ў гнёздах — вясна будзе дружная, калi лётаюць бязмэтна або iх увогуле не вiдаць — вясна будзе павольная, позняя. Убачыў грака
|
|