Віцебшчына выйграла ў Снежным снайперы
Віцебшчына выйграла ў Снежным снайперы
Рэспублiканскiя фiнальныя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер" на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба завяршылiся ў мiнулыя выхадныя ў сталiцы. Юныя спартсмены з Вiцебскай вобласцi перамаглi ў абедзвюх узроставых катэгорыях. У першы дзень спаборнiцтваў, 13 сакавiка, бiятланiсты спаборнiчалi ў сталiчным спартыўна-стралковым комплексе iмя Цiмашэнкi. У другi дзень турнiру ўдзельнiкi выяўлялi самых мацнейшых у лыжных гонках на мiнскай лыжаролернай трасе. У малодшай узроставай групе (11-12 гадоў) у камандным залiку ўслед за прадстаўнiкамi Вiцебскай вобласцi размясцiлася каманда Магiлёўскай вобласцi, трэцяй стала зборная сталiчнай вобласцi. У старэйшай узроставай групе (13-14 гадоў) юныя бiятланiсты Мiншчыны сталi другiмi, а спартсмены Магiлёўшчыны — трэцiмi. Больш за ўсё прызавых месцаў заваявалi прадстаўнiкi Вiцебшчыны i ў iндывiдуальных дысцыплiнах — 2 золаты, 1 серабро i 4 бронзы. Сярод дзяўчат малодшай узроставай катэгорыi прадстаўнiцы гэтай вобласцi занялi ўвесь п’едэстал. Пераможцы турнiру атрымалi каштоўныя падарункi ад Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба, акрамя таго, усе ўдзельнiкi паехалi дадому з камплектамi спартыўнай формы i памятнымi сувенiрамi. Узнагародзiлi прызёраў трохразовая чэмпiёнка свету па бiятлоне Алена Зубрылава i спартсменка нацыянальнай зборнай Людмiла Ананька. Сёлетнi турнiр адзначыў сваё трохгоддзе. Ён задуманы як аматарскiя спаборнiцтвы, дзе не маюць права ўдзельнiчаць навучэнцы спецыялiзаваных спартыўных школ. Турнiр дазваляе знаходзiць таленавiтых падлеткаў, якiя па нейкiх прычынах не трапiлi пад увагу спецыялiстаў i не займаюцца ў спартыўных школах. Школьнiкi з усiх куткоў Беларусi спаборнiчалi на працягу некалькiх месяцаў за выхад у фiнал, 126740 удзельнiкаў выйшлi на адборачныя старты. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскiя фiнальныя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер"
|
|