21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па прыгоды — у кавярню АЛЕСЯ

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па прыгоды — у кавярню АЛЕСЯ

выправiлiся два васьмiкласнiкi адной са школ Светлагорска. Гэта гандлёвая ўстанова знаходзiцца ў гарадскiм пасёлку Парычы, i туды трэба было яшчэ даехаць. Пасярод белага дня, дарэчы, буднага, калi ўсе школьнiкi занятыя вучобай, яны залезлi ў падсобнае памяшканне кавярнi i забралi там шмат харчу. Іх з тымi харчамi затрымаў мясцовы жыхар. Узбуджана крымiнальная справа.

А крыху раней "вызначыўся" i 15-гадовы вучань адной са жлобiнскiх школ, якi дзейнiчаў пад "патранажам" 18-гадовага хлопца, якi нiдзе не працаваў i не вучыўся. Гэта парачка, адцiснуўшы металiчныя краты ў краме вёскi Чорная Вiрня, пажывiлася спiртнымi напоямi i тытунёвымi вырабамi на 1045 тысяч рублёў. Ды не надоўга. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.  

Тры гады за тры хвiлiны

У стане алкагольнага ап’янення быў затрыманы супрацоўнiкамi чыгуначнага аддзела дэпартамента аховы УУС г. Гомеля 28-гадовы непрацуючы, раней несудзiмы жыхар пасёлка Новая Гута Гомельскага раёна. Ноччу ён увайшоў у буйны гандлёвы цэнтр "Бранскi", пад пагрозай пiсталета забраў у прадаўца 2 мiльёны 230 тысяч рублёў i знiк. Мужчыну затрымалi зусiм недалёка ад месца злачынства па прыкметах — роўна праз тры хвiлiны пасля таго, як на пульт паступiла iнфармацыя аб нападзеннi. У ходзе вобыску ў затрыманага быў канфiскаваны пнеўматычны пiсталет маркi "Вальтэр" i грошы ў памеры 1 мiльёна 995 тысяч рублёў. Астатнiя 235 тысяч, па папярэдняй версii, мужчына мог проста згубiць.

За здзейсненае злачынства крымiнальны кодэкс прадугледжвае пакаранне ад трох да дзесяцi гадоў пазбаўлення волi. Ірына АСТАШКЕВIЧ.

9 тон асфальта-бетоннай сумесi

якiя былi адгружаны па паперах аднаму з прадпрыемстваў горада Веткi, апынулiся на асабiстым падворку яго галоўнага бухгалтара. Крымiнальная справа па артыкуле "Раскраданне шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi" ўзбуджана ў дачыненнi да раней несудзiмай жыхаркi Веткi, якая, уступiўшы ў змову з калегамi — адказнымi асобамi, у лiстападзе мiнулага года аформiла перамяшчэнне будаўнiчага матэрыялу вартасцю паўтара мiльёна рублёў з прадпрыемства на асабiстае домаўладанне. Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Пад’езды засталiся без свяцiльнiкаў

Па дапамогу да мiлiцыi звярнулiся старшынi некалькiх вiцебскiх жыллёва-будаўнiчых кааператываў, таварыства ўласнiкаў жылля, якiя паведамiлi, што за тры днi нехта скраў з пад’ездаў свяцiльнiкi.

Падлiчылi — знiклi 71 свяцiльнiк i яшчэ чатыры дзвярныя ручкi на агульную суму больш за 2,5 мiльёнаў рублёў. Злодзея знайшлi. Свяцiльнiкi скраў беспрацоўны, раней судзiмы за аналагiчнае парушэнне Крымiнальнага Кодэкса. Узбуджана крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКI.

Мiльёнам больш — мiльёнам менш

Мiлiцыянеры i памежнiкi ў лесе каля в. Манькавiчы Столiнскага раёна знайшлi 4 сумкi з трыкатажам i абуткам. Каму належыць тавар коштам у 15 млн рублёў, невядома.

Але па сённяшнiм часе гэтыя грошы, вiдаць, невялiкiя, бо ў жыхара Пiнска канфiскавалi ламiнiраваных дошак на 120 мiльёнаў. У iндывiдуальнага прадпрымальнiка на тавар не было дакументаў.

Выбiў

У бальнiцу звярнулася 74-гадовая жыхарка в. Масткi Драгiчынскага раёна.

Атрымаўшы сiгнал ад дактароў, мясцовая мiлiцыя пачала следства i вызначыла, што старую пабiў паленам яе 49-гадовы сын i забраў у мацi 110 тысяч рублёў. Узбуджана крымiнальная справа.

Патрэбны краты

У хату жыхара в. Кустань злодзей залез без цяжкасцi — выбiў шыбу i ўкраў тэлевiзар, вiдэамагнiтафон i iншую тэхнiку. Злодзеем быў жыхар в. Абяроўшчына Камянецкага раёна.

Такiм жа чынам была абрабавана i 82-гадовая пенсiянерка з Бярозы. Яе кватэру "пачысцiў" 19-гадовы жыхар гэтага ж райцэнтра.

Дзе логiка?

З двара дома па пр. Партызанскiм у Брэсце нехта ноччу ўкраў "ВАЗ-2106". Падчас аперацыi "Перахват" машыну знайшлi пад Кобрынам. Пры дапамозе службовага сабакi ўдалося выявiць зладзеяў. Iмi былi трое жыхароў Брэста, якiя ўжо былi асуджаныя за рабаванне, разбой, ашуканства... Толькi навошта было красцi аўтамашыну, якой больш за 30 гадоў? Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
выправiлiся два васьмiкласнiкi адной са школ Светлагорска. Гэта гандлёвая ўстанова знаходзiцца ў гарадскiм пасёлку Парычы, i туды трэба было яшчэ даех
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика