Былы работнік Гомельскага аблвыканкама за атрыманне хабару прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi
Былы работнік Гомельскага аблвыканкама за атрыманне хабару прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волi
Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў вiнаватай былога намеснiка начальнiка аддзела фiнансавай палiтыкi камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкама i прыгаварыў яе да 8 гадоў пазбаўлення волi, паведамiлi ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi. У кастрычнiку мiнулага года супрацоўнiкi УКДБ затрымалi дзяржслужачую з доказамi вiны. Чыноўнiца запатрабавала ад кiраўнiка аднаго з раённых прыватных транспартных прадпрыемстваў узнагароджанне ў памеры $1 тыс. за падрыхтоўку хадайнiцтва ад iмя аблвыканкама ў вышэйстаячае ведамства па пытаннi адмены штрафных санкцый. Апошнiя ў суме, якая склала некалькi дзясяткаў мiльёнаў рублёў, былi прыменены падатковай iнспекцыяй да прадпрыемства па вынiках праверкi. Алена САФРОНАВА, БЕЛТА. Узбуджаны крымiнальныя справы ў дачыненнi да намеснiкаў старшынь двух раёнаўПра гэта БЕЛТА паведамiў начальнiк аддзела па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй пракуратуры Гомельскай вобласцi Уладзiмiр Емяльянаў. Паводле яго слоў, крымiнальная справа ўзбуджана ў дачыненнi да аднаго з намеснiкаў старшынi Нараўлянскага райвыканкама па арт. 429 КК Беларусi (незаконны ўдзел у прадпрымальнiцкай дзейнасцi службовай асобы, якая знаходзiцца на дзяржслужбе). Згодна з заканадаўча вызначанай забаронай ён не меў права ўдзельнiчаць у прадпрымальнiцкай дзейнасцi нi асабiста, нi праз iншых асобаў. Тым не менш гэтую забарону ён парушыў: выкарыстоўваючы сваё службовае становiшча, вырашаў пытаннi на карысць адной з камерцыйных структур. Таксама ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару) у дачыненнi да першага намеснiка старшынi Мазырскага райвыканкама. Ён падазраецца ў тым, што ў 2006—2007 гадах прымаў матэрыяльныя каштоўнасцi i набываў выгоды маёмаснага характару ад кiраўнiка адной з мазырскiх будаўнiчых фiрмаў за лабiраванне яго iнтарэсаў. "Выкарыстоўваючы сваё службовае становiшча, ён адной з камерцыйных структур даў заданне пабудаваць яму дом... Дом будавалi бясплатна". Цела аднаго з патанулых у Дняпры чацвёртакласнiкаў знойдзенаЦела аднаго з патанулых у Дняпры чацвёртакласнiкаў знойдзена вадалазамi ў раёне рачнога порта Магiлёва, паведамiў начальнiк вадалазна-выратавальнай службы абласнога савета АСВОД Эдуард Старалаўнiкаў. Паводле яго слоў, цела хлопчыка, якi загiнуў, знайшлi каля правага берага Дняпра ў цiхаводдзi, прыкладна за паўтара кiламетра ад месца трагедыi. Пошук другога дзiцяцi, якое патанула, працягваецца. Як паведамлялася, 23 лютага двое вучняў патанулi ў Магiлёве ў раёне аўтамабiльнага моста праз Днепр. Дзецi гулялi на лёдзе i правалiлiся ў ваду. Сяргей КУЛЯГІН, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў вiнаватай былога намеснiка начальнiка аддзела фiнансавай палiтыкi камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкама i пры
|
|