21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зразумець месца беларусаў у супольнасці еўрапейскiх народаў

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зразумець месца беларусаў у супольнасці еўрапейскiх народаў Выйшаў у свет першы з трох тамоў "Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi". Гэта першае ў нашай краiне картаграфiчнае выданне, у якiм максiмальна поўна асвятляюцца гiстарычныя перыяды i падзеi мiнулага.

— Работа над атласам вядзецца з 2004 года, — паведамiла галоўны рэдактар РУП "Белкартаграфiя" Людмiла Кампанец. — Яе арганiзуе i фiнансуе наша прадпрыемства. Галоўны рэдактар атласа — дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыi, кандыдат гiстарычных навук Вячаслаў Насевiч. Рэдакцыйную калегiю ўзначалiў старшыня Дзяржкамiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. У распрацоўцы i рэцэнзаваннi карт для першага тома прымалi ўдзел вядомыя беларускiя гiсторыкi, прадстаўнiкi Інстытута гiсторыi НАН Беларусi, Дзяржаўнай архiўнай службы, iншых навучальных i даследчых устаноў.

— Якая мэта стварэння такога грандыёзнага нацыянальнага фалiянта?

— Галоўная мэта — даць шырокаму колу грамадскасцi поўнае, нагляднае, навукова выверанае ўяўленне аб гiсторыi Беларусi ад старажытнасцi да нашых дзён. Гiсторыя нашай Айчыны падаецца ў шырокiм кантэксце, якi дазволiў бы зразумець месца беларусаў у супольнасцi еўрапейскiх народаў.

— Што ўяўляе сабой першы том атласа?

— У аснову перыядызацыi тамоў атласа пакладзены вырашальныя моманты этнагенезу беларусаў, iх доўгага шляху да стварэння ўласнай дзяржавы. Першы том асвятляе найбольш раннiя перыяды — ад каменнага веку да часоў Вялiкага Княства Лiтоўскага. Храналагiчна ён абмежаваны канкрэтнай датай — 1569 годам, калi ў вынiку Люблiнскай унii беларускiя землi ўвайшлi ў склад Рэчы Паспалiтай. Том змяшчае 67 гiстарычных карт, схем i планаў, распрацаваных сучаснымi даследчыкамi, а таксама рэпрадукцыi 22 старажытных карт. Упершыню надрукавана генеральная карта "Беларускiя землi ў ХVI стагоддзi" на 51 аркушы, на якой пазначаны ўсе тагачасныя населеныя пункты, якiя паддаюцца лакалiзацыi, а таксама межы паветаў, валасцей i маёнткаў. У першым томе атласа змешчаны таксама 7 тлумачальных нарысаў, храналогiя гiстарычных падзей ад старажытнасцi да 1569 года i гiсторыка-геаграфiчны паказальнiк, у якiм прыводзяцца звесткi пра час першай згадкi пра паселiшчы, iх гiстарычныя i сучасныя назвы, прыналежнасць на 1567 год.

Другi том будзе ахоплiваць больш за два стагоддзi iснавання Вялiкага Княства ў складзе Рэчы Паспалiтай i часоў, калi беларускiя землi былi ўключаныя ў Расiйскую iмперыю. Верхняя храналагiчная мяжа тома вызначае момант, калi фармiраванне беларускай нацыi набыло яскравую выразнасць. Гэтая мяжа ўмоўна адпавядае даце рэформы 1861—1864 гадоў, якая адкрыла шлях да развiцця капiталiстычных адносiнаў. Другi том атласа павiнен выйсцi з друку ўжо ў 2010 годзе.

Трэцi том прысвечаны часу ад зараджэння беларускага нацыянальнага руху да нашых дзён. Храналагiчна гэты час прападае на апошнiя дзесяцiгоддзi Расiйскай iмперыi, савецкi перыяд i гiсторыю суверэннай Рэспублiкi Беларусь. Стваральнiкi атласа плануюць завяршыць яго выданне не пазней як у 2012 годзе.

— Дзе можна набыць атлас i па якiм кошце?

— У свабодным продажы сталiцы першы том Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi выстаўлены па кошце каля 195 тысяч рублёў. У спецыялiзаванай кнiгарнi Белкартаграфii ў Мiнску першы том атласа можна набыць за 183 тысячы 730 рублёў, арганiзацыi ж могуць заказаць па безнаяўным разлiку за 152 тысячы рублёў.

Для вывучэння попыту ўзоры тома накiраваны ў суседнiя краiны. Напрыклад, у Польшчы ўжо прададзена 6 першых тамоў Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi.   Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшаў у свет першы з трох тамоў "Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi". Гэта першае ў нашай краiне картаграфiчнае выданне, у якiм максiмал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика