21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 сакавiка падпiсаў Указ № 131 Аб унясеннi змяненняў i дапаўн

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 сакавiка падпiсаў Указ № 131 Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 г. № 185

У цяперашнi час выдзяленне льготных крэдытаў арганiзацыям забудоўшчыкаў на будаўнiцтва жылых дамоў можа ажыццяўляцца толькi пасля адкрыцця крэдытнай лiнii на кожнага грамадзянiна — члена такой арганiзацыi, што значна зацягвае тэрмiны пачатку фiнансавання будаўнiцтва аб’екта. Гэта практыка адмоўна адбiваецца на фiнансавым становiшчы генпадраднай арганiзацыi, а пры адсутнасцi ў гэтай арганiзацыi абаротных сродкаў вядзе да затрымкi пачатку будаўнiцтва жылога дома.

У мэтах паскарэння фiнансавання будаўнiцтва жылля i нарошчвання яго аб’ёмаў гэтым Указам прадугледжваецца выдзяленне арганiзацыям забудоўшчыкаў або арганiзацыям, якiя выконваюць функцыi заказчыкаў, iльготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў да заключэння крэдытных дагавораў з членамi арганiзацый забудоўшчыкаў з наступным пераафармленнем выдадзеных льготных крэдытаў на грамадзян на ўмовах, якiя прадугледжаны Указам Прэзiдэнта ад 14 красавiка 2000 г. № 185.

Да арганiзацый, якiя выконваюць функцыi заказчыкаў па будаўнiцтве (рэканструкцыi) жылых памяшканняў, адносяцца камунальныя ўнiтарныя прадпрыемствы па капiтальным будаўнiцтве, на якiя ўскладзены функцыi адзiных дзяржаўных заказчыкаў па будаўнiцтве жылых дамоў для грамадзян, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай, iншыя дзяржаўныя арганiзацыi або арганiзацыi з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш як 50 %, што выступаюць заказчыкамi па будаўнiцтве жылых дамоў для названых грамадзян, на падставе рашэння раённага, гарадскога, раённага ў горадзе выканаўчага i распарадчага органа.

Пры гэтым iльготныя крэдыты будуць выдавацца заказчыку на 6 месяцаў у памеры не больш за 30 % кошту льготна крэдытуемай агульнай плошчы жылых памяшканняў аб’екта, якi ўзводзiцца (рэканструюецца), вызначанай на падставе звестак, што маюцца ў спiсах iльготнага крэдытавання членаў арганiзацый забудоўшчыкаў, якiя падаюцца ў ААТ "ААБ Беларусбанк".

Прапанаваная Указам схема фiнансавання будаўнiцтва не пацягне дадатковых затрат грамадзян i павелiчэння тэрмiну пагашэння iмi льготных крэдытаў.

Акрамя таго, Указам дапаўняецца пералiк катэгорый грамадзян, якiя маюць права на пазачарговае ўключэнне ў спiсы на льготнае крэдытаванне, наступнымi катэгорыямi:

грамадзяне, якiя пражываюць у службовых жылых памяшканнях па дагаворы найму службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жылога фонду i якiя да 1 студзеня 2008 г. не выкарысталi права на перадачу ва ўласнасць на платнай аснове службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду;

грамадзяне, якiм былi прызначаны стыпендыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь таленавiтым маладым вучоным.

Гэтым Указам прадугледжваецца таксама скарацiць тэрмiн забароны на адчужэнне памяшканняў пасля пагашэння льготнага крэдыту з трох гадоў да аднаго года i ўдакладнiць пералiк падстаў, па якiх мясцовы выканаўчы i распарадчы орган можа дазволiць ажыццявiць гэта адчужэнне. Такой падставай, разам з пералiчанымi ва Указе ад 14 красавiка 2000 г. № 185, можа з’яўляцца паляпшэнне грамадзянамi, якiя жадаюць ажыццявiць адчужэнне, жыллёвых умоў (будаўнiцтва, рэканструкцыя, набыццё iншага жылога памяшкання). Прыняцце гэтай нормы створыць умовы для прыцягнення ў эканамiчны абарот названага жылля, што будзе садзейнiчаць знiжэнню яго кошту.

Дадатковых бюджэтных сродкаў для рэалiзацыi Указа не патрабуецца.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цяперашнi час выдзяленне льготных крэдытаў арганiзацыям забудоўшчыкаў на будаўнiцтва жылых дамоў можа ажыццяўляцца толькi пасля адкрыцця крэдытнай л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика