Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў Беларусi ў студзенi склала Br708,7 тыс.
Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў Беларусi ў студзенi склала Br708,7 тыс.
паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце. У параўнаннi са студзенем 2008 года гэты паказчык павялiчыўся на 12,8 працэнта. У арганiзацыях аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў студзенi гэтага года склалася ў памеры Br700,8 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1 млн 203,2 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br680,3 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br424,8 тыс. Сярэднi заработак ва ўстановах адукацыi рэспублiкi ў студзенi гэтага года склаў Br637,9 тыс., у тым лiку настаўнiкаў — Br753,1 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br1 млн 351,2 тыс. Ва ўстановах навукi i навуковага абслугоўвання гэты паказчык быў роўны Br1 млн 195,4 тыс. У Белстаце адзначылi, што ў арганiзацыях культуры i мастацтва сярэдняя заработная плата ў студзенi склала Br686,8 тыс., у тым лiку бiблiятэкараў — Br508 тыс., артыстаў — Br840,2 тыс. У работнiкаў арганiзацый фiзкультуры i спорту сярэднi заработак у студзенi 2009 года быў Br1 млн 240 тыс. Сярэднi памер пенсii, назначанай органамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, у лютым гэтага года склаў у Беларусi Br390,6 тыс. Паводле слоў спецыялiстаў, гэта складае 123,6 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i пенсiянераў. У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ў перыяд з 1 лютага па 30 красавiка 2009 года гэты сацыяльны нарматыў у разлiку на месяц складае Br316,1 тыс. Сярэднi памер пенсii па ўзросту ў лютым гэтага года быў Br408,9 тыс., па iнвалiднасцi — Br361,3 тыс., з нагоды страты кармiцеля — Br244,2 тыс., памер сацыяльнай пенсii склаў Br176,1 тыс. Рэальны памер назначанай месячнай пенсii (скарэкцiраванай на iндэкс спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у лютым 2009 года ў параўнаннi з лютым 2008-га зменшыўся на 3 працэнты, у параўнаннi са студзенем 2009-га — на 0,9 працэнта. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце. У параўнаннi са студзенем 2008 года гэты паказчык павялiчыўся на 12,8 працэнта.
|
|