Сапраўдная вясна чакаецца толькі ў красавiку
Сапраўдная вясна чакаецца толькі ў красавiку
Аб гэтым журналiстам на брыфiнгу ў гiдраметцэнтры паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Дзмiтрый Рабаў. Звычайна пачаткам клiматычнай вясны лiчыцца той час, калi сярэднясутачная тэмпература паветра праходзiць праз нуль у бок павелiчэння. Сёлета такi пераход на большай частцы краiны назiраўся 8—9 сакавiка, у Гродзенскай, Брэсцкай абласцях i на захадзе Гомельскай вобласцi 3—5 сакавiка, а на паўночным захадзе краiны — 15 сакавiка. Такiм чынам, сёлета клiматычная вясна да нас завiтала на 1—2 дэкады раней за звычайныя тэрмiны. У другой палове сакавiка "гаспадарамi" беларускага надвор’я будуць не вельмi цёплыя Атлантычныя цыклоны, якiя прыбываюць на тэрыторыю краiны з захаду кантынента. Таму ў сакавiку чакаецца воблачнае надвор’е, калi на большай частцы тэрыторыi будуць iсцi ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу, па поўднi — выключна дажджы. Галоўным чынам тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах ад плюс 1 да мiнус 5 градусаў, па паўночным захадзе пры праясненнях да 8 марозу. Тэмпература ўдзень — ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi айчынных сiноптыкаў, у красавiку павiнна ўсталявацца цёплае, але дажджлiвае надвор’е. Спецыялiсты прагназуюць, што сярэднямесячная тэмпература будзе на 1—2 градусы вышэйшая за клiматычную норму, якая складае плюс 4—7 градусаў. Месячная колькасць ападкаў крыху перавысiць норму (40—51 мм). Эксперты ўпэўнены, што ў красавiку сярэдняя тэмпература паветра павялiчыцца ў параўнаннi з сакавiком на 7 градусаў i складзе ўначы ад 0 да 5 цяпла, па поўднi — да плюс 8 градусаў, у асобныя днi ў паўночных раёнах — невялiкi "мiнус". Дзённая тэмпература паветра прагназуецца ў межах плюс 5—10 градусаў, а ў паўднёвых раёнах у асобныя днi да 10—15 цяпла. Дзмiтрый Рабаў агучыў i доўгатэрмiновы сiнаптычны прагноз: лета сёлета будзе крыху цяплейшым за сярэднестатыстычнае, а па тэмпературных паказчыках нагадае леташнi летнi сезон. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца ў межах 17—18 цяпла. Дзённая тэмпература пераважна складзе 19—24 градусы. На працягу 15—23 дзён максiмальная тэмпература паветра можа дасягаць плюс 25 i вышэй, а на працягу 2—6 дзён нават крыху "пераскочыць" 30-градусную мяжу. Сярэдняя колькасць ападкаў летам — каля 250 мiлiметраў, што амаль у 2 разы больш, чым зiмой, а максiмальная колькасць iх выпадзе ў лiпенi. Клiматолагi з Цэнтра Хэдлi (метэаралагiчнай службы Вялiкабрытанii) i Унiверсiтэта Усходняй Англii прагназуюць, што 2009 год будзе вельмi цёплым i трапiць у пяцёрку самых цёплых гадоў за ўвесь перыяд метэаназiранняў. Згодна з падлiкамi спецыялiстаў, сярэднегадавая тэмпература планеты сёлета можа перавысiць норму на 0,4 градуса. У гэтым выпадку 2009 год стане цяплейшым за 2008-ы, калi назiралiся сярэднегадавыя тэмпературныя максiмумы за мiнулыя 100 гадоў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам на брыфiнгу ў гiдраметцэнтры паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Дзмiтрый Рабаў. Звычайна пачаткам клiматычнай вясны
|
|