21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юшчанку могуць аб’явіць імпічмент?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юшчанку могуць аб’явіць імпічмент?

Фракцыя Блока Юліі Цімашэнкі (БЮЦ) абвергла абвінавачанні сакратарыята прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ў тым, што БЮЦ рыхтуе пачатак працэдуры імпічменту кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым заявіў першы намеснік лідара фракцыі Андрэй Кажамякін.

Раней лідар Кампартыі Украіны Пётр Сіманенка заявіў, што яго партыя афіцыйна прапанавала фракцыям Вярхоўнай Рады пачаць працэдуру імпічменту прэзідэнта. Намеснік кіраўніка сакратарыята Юшчанкі Андрэй Кіслінскі напярэдадні заявіў, што БЮЦ і Кампартыя ў чацвер, 19 сакавіка, плануюць пачаць працэдуру імпічменту. Паводле заявы прадстаўніка Юшчанкі, гэта фактычна пакладзе старт "антыканстытуцыйнаму перавароту".

Грамадская палата навучыць расіян быць талерантнымі да гастарбайтэраў

Грамадская палата РФ мае намер распрацаваць праграму развіцця талерантнасці грамадзян РФ да працоўных мігрантаў.

На слуханнях у Грамадскай палаце было абвешчана, што для стварэння "праграмы талерантнасці" хуткім часам будзе сабраная адмысловая працоўная група. Член Грамадскай палаты Ала Гербер падкрэсліла, што, паводле даследаванняў, цяпер негатыўна ставяцца да працоўных мігрантаў 90 працэнтаў расіян.

У Літве дзеля эканоміі прапанавалі пазбавіцца ад 20 дэпутатаў

Спікер Сойма Літвы Арунас Валінскас прапанаваў скараціць колькасць дэпутатаў са 141 да 121 чалавека. Адпаведную папраўку да Канстытуцыі краіны, як паведамляе Delfi.lt, ён ужо зарэгістраваў у парламенце.

Такім чынам старшыня парламента разлічвае зэканоміць дзяржаўныя сродкі. У тлумачальнай запісцы таксама гаворыцца, што папраўка з’яўляецца "адказам на спадзяванні народа".

Ці плануе Валінскас скарыстацца гэтай папраўкай у дачыненні да дзейснага складу парламента (абранага ў 2008 годзе) або яна можа ўступіць у сілу толькі пасля чарговых выбараў, агенцтва не ўдакладняе.

Мэр Кіева распрануўся да плавак, каб пацвердзіць сваё псіхічнае здароўе

Мэр Кіева Леанід Чарнавецкі, вядомы сваімі экстравагантнымі паводзінамі, даў арыгінальны адказ парламенту Украіны, які на днях адправіў яго на псіхіятрычную экспертызу.

Не чакаючы вердыкта ўрачоў, Чарнавецкі вырашыў, што лепшым доказам псіхічнага здароўя можа з’яўляецца яго выдатная фізічная форма. У сераду раніцай на кіеўскім стадыёне "Дынама" Чарнавецкі выканаў індывідуальную праграму трохбор’я: спачатку прабег 400 метраў, затым падцягнуўся на турніку 15 разоў, пасля чаго праплыў 50 метраў у басейне. Выйшаўшы з басейна, мэр "пагуляў мускуламі перад журналістамі і "групай падтрымкі" ў складзе 20 пенсіянерак", з’едліва адзначаюць мясцовыя СМі.

Пасля гэтага мэр, не пераапранаючы мокрых плавак, зрабіў кароткую заяву. "Філасофія маіх паводзін — жадаю прадэманстраваць не толькі кіяўлянам, але і ўсёй Украіне, што я фізічна і псіхічна абсалютна здаровы", — сказаў Чарнавецкі. Паводле словаў мэра, ён бегаў, падцягваўся і плаваў для таго, "каб змыць з Украіны, маёй Радзімы, увесь бруд, які на яе выліваюць безадказныя палітыкі, народныя дэпутаты Украiны".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фракцыя Блока Юліі Цімашэнкі (БЮЦ) абвергла абвінавачанні сакратарыята прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ў тым, што БЮЦ рыхтуе пачатак працэдуры імпі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика