Сярэдняя зарплата ў Беларусі за студзень знiзiлася на 8,1 працэнта
Сярэдняя зарплата ў Беларусі за студзень знiзiлася на 8,1 працэнта
Намiнальная налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi гэтага года склала Br919,6 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным статыстычным камiтэце. Яна зменшылася ў параўнаннi са снежнем 2008 года на 8,1 працэнта (на Br80,6 тыс.). Паводле аператыўных даных статыстычнага ведамства, рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) у студзенi гэтага года ўзрасла на 5,5 працэнта да студзеня 2008 года. Гэты паказчык зменшыўся на 11,7 працэнта ў параўнаннi са снежнем 2008 года. У Белстаце адзначылi, што ў студзенi 2009 года адносiны намiнальнай налiчанай сярэдняй заработнай платы да мiнiмальнага спажывецкага бюджэту складалi 243,2 працэнта, да бюджэту пражытачнага мiнiмуму — 376,9 працэнта. Для параўнання: гэтыя паказчыкi ў студзенi мiнулага года былi адпаведна 237,2 працэнта i 368,8 працэнта, а памер намiнальнай налiчанай сярэдняй заработнай платы складаў тады Br756 тыс. Мiнiмальны спажывецкi бюджэт аднаго члена сям’i з чатырох чалавек у студзенi 2009 года склаў Br378,1 тыс., бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва — Br244 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намiнальная налiчаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi гэтага года склала Br919,6 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА у Нацыя
|
|