Беларусь займае перадапошняе месца сярод суседніх краінаў па ўзроўню заробкаў
19 марта 2009 Экономика и бизнес
Ягор Марціновіч, Наша Ніва Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені складаў каля 334$. Што ў суседзяў? Сярод суседніх краінаў па ўзроўню заробкаў Беларусь займае перадапошняе месца. Ніжэйшыя заробкі толькі ва Украіне, па якой сусветны крызіс ударыў найбольш балюча. Нашыя паўднёвыя суседзі атрымліваюць усяго толькі $216 штомесяц. Беларускія 920 тысяч рублёў (334 даляры) ў студзені гэтага году — неадназначныя лічбы. Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі, заробак у рублях вышэйшы за леташні, ён падняўся на 5%. А вось у далярах праз дэвальвацыю рубля заробак пакаціўся ўніз. Расія мае сярэднестатыстычныя 459$. Праўда, калі ўлічваць, што заробкі ў Маскве і сыравінных рэгіёнах удвая большыя, чым ва ўсёй астатняй краіне, атрымліваецца, што расійская глыбінка жыве толькі трохі лепей за Беларусь. Нашыя ж заходнія суседзі даўно ўжо беларусаў абскакалі. Гаманцы такіх падобных да нас жыхароў Літвы змяшчаюць штомесяц 946 даляраў. У 2,83 разы больш за нашыя! З такімі паказальнікамі Літва яшчэ і прайграе Латвіі і Польшчы, якія знаходзяцца па іншы бок тысячадаляравага паказальніка. Палякі атрымліваюць у сярэднім 1045$, а латвійцы — каля 900$. Сярэдні заробак у Латвіі ў канцы 2008-га быў пераваліў за тысячу даляраў, аднак гэтая краіна моцна пацярпела ад фінансавага крызісу. Раней найбольшы заробак быў у палякаў, у 2008-м ён дасягаў 1250 даляраў, але дэвальвацыя злотага зняцэніла яго амаль на 20%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 марта 2009 Экономика и бизнес Ягор Марціновіч, Наша Ніва Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені складаў каля 334$. |
|